Ініцыятыва па стварэньні Народных амбасадаў была часткай павесткі Сусьветнага кангрэсу беларусаў 31 кастрычніка — 1 лістапада 2020 года й замацавана ў яго рэзалюцыі:

Мы, беларусы замежжа:

  • не прызнаем выбары прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня легітымнымі, а Аляксандра Лукашэнку абраным прэзыдэнтам згодна з вынікамі міжнародных экзыт-полаў, незалежнага назіраньня ў Беларусі, справаздачы АБСЭ пра фальсыфікацыі, афіцыйнымі заявамі ЭЗ, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады й іншых дэмакратычных краін;
  • асуджаем шырокамаштабныя рэпрэсіі супраць мірных грамадзянаў з мэтай незаконнага ўтрыманьня ўлады й падтрымліваем патрабаваньні жыхароў Беларусі: вызваленьне ўсіх палітвязьняў і незаконна затрыманых, спыненьне гвалту й пакараньне адказных за яго, правядзеньне новых выбараў;
  • заяўляем, што Кансультацыйная рада беларусаў замежжа, МЗС і пасольствы Рэспублікі Беларусь не маюць дэмакратычнай легітымнасьці прадстаўляць інтарэсы Беларусі й беларусаў, якія жывуць за мяжой.

Мы абвяшчаем пра стварэньне Народных амбасадаў дзеля абароны правоў беларускіх грамадзянаў за мяжой, а таксама прадстаўніцтва інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі.

Рашэньне аб стварэньні Народнай амбасады прымаецца прадстаўнікамі беларускай дыяспары на падставе рэзалюцыі Сусьветнага кангрэсу беларусаў і падтрымліваецца Нацыянальнай лідаркай Сьвятланай Ціханоўскай і Народным антыкрызісным упраўленьнем.

Галоўныя функцыi Народных амбасадаў: 

  1. Інфармаваньне грамадзкасьці пра сытуацыю ў Беларусі.
  2. Наладжваньне й падтрымка кантактаў з дзяржаўнымі органамі, грамадзкімі аб’яднаньнямі, прафзьвязамі, бізнэсовымі, навуковымі й культурнымі коламі за мяжой.
  3. Дапамога грамадзянам Беларусі, якія вымушаныя пакінуць сваю краіну.

Iнiцыятыва па стварэнню Народных амбасадаў было часткай павесткі Сусветнага кангрэсу беларусаў 31 кастрычніка — 1 лістапада 2020 года і замацаваная ў яго рэзалюцыі: https://belaruscongress.org/resolution