Сьвятлана Ціханоўская

 

Сьвятлана Ціханоўская зьяўляецца лідаркай дэмакратычнай Беларусі, а ўсе створаныя зь яе ініцыятывы структуры, уключна з Каардынацыйнай Радай i Народным Антыкрызысным Упраўленьнем — паўнамоцнымі органамі, якія прадстаўляюць увесь беларускі народ, у тым ліку беларусаў замежжа.

Сьвятлана Ціханоўская была зарэгістраваная кандыдаткаю ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2020 года. Яе падтрымалі штабы незарэгістраваных кандыдатаў Віктара Бабарыкі ды Валерыя Цапкалы. У аснову праграмы Сьвятланы Ціханоўскай было пакладзена вызваленьне палітычных вязьняў і правядзеньне новых сумленных выбараў.

Аб’яднанымі намаганьнямі Сьвятлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава й Вераніка Цапкала правялі пасьпяховую выбарчую кампанію па ўсёй краіне, зьбіраючы на мітынгі падтрымкі нечуваную колькасьць людзей — да 60 тысяч чалавек. Паводле дадзеных незалежных аналітыкаў, за Сьвятлану Ціханоўскую прагаласавала больш за 50 адсоткаў выбаршчыкаў у Беларусі ды больш за 80 адсоткаў беларусаў замежжа.

Пасьля выбараў Сьвятлана пад ціскам уладаў была вымушаная пакінуць Беларусь і цяпер знаходзіцца ў Літве, дзе працягвае актыўную барацьбу за аднаўленьне дэмакратыі ў Беларусі. У якасьці нацыянальнай лідэркі Сьвятлана Ціханоўская ня толькі натхняе пратэсты ўнутры краіны, але і вядзе актыўную працу на міжнароднай арэне, выступае ў ААН і Еўразьвязе, сустракаецца з лідэрамі замежных дзяржаў.

У 2020 годзе Сьвятлане Ціханоўскай і сяброўкам аб’яднанага штаба прысуджана прэмія Сахарава.

Канал прэс-службы Сьвятланы Ціханоўскай: https://t.me/tsikhanouskaya

https://www.instagram.com/prezident.sveta/

https://twitter.com/Tsihanouskaya