Сусьветны Кангрэс Беларусаў 2020

З 31 кастрычніка па 1 лістапада 2020 года адбыўся Сусьветны Кангрэс Беларусаў — сустрэча беларусаў усяго сьвету. Кангрэс прайшоў у фармаце відэаканфэрэнцыі, якая складалася з выступаў і мадэраваных дыскусій з удзелам экспэртаў, якія выказалі свае меркаваньні з нагоды вострых сацыяльных, палітычных, эканамічных, культурных, гуманітарных і іншых праблемаў сучаснага беларускага грамадзтва.

Сусьветны Кангрэс Беларусаў – падзея сусьветнага маштабу. Упершыню на плятформе анлайн прадстаўніцтвы беларускай дыяспары па ўсім сьвеце аб’ядналі свае сілы для арганізацыі дыялёгу пра будучыню Бацькаўшчыны. Кангрэс служыць плятформай абмеркаваньня актуальных праблемаў, распрацоўкі стратэгіяў выйсьця з крызісу, аднаўленьня зносінаў паміж беларусамі ўсяго сьвету і ўстанаўленьня новых сувязяў.

Адной з мноства актуальных тэм Кангрэса стала ўтварэньне Народных амбасадаў — альтэрнатывы афіцыйным пасольствам, якія страцілі давер і беларусаў, і мясцовых урадаў. Галоўная задача Народных амбасадаў — абарона інтарэсаў дэмакратычнае Беларусі й беларусаў, якія пражываюць за мяжой.

Рашэньне пра стварэньне Народных амбасадаў і інфармацыйных пунктаў увайшло ў Рэзалюцыю Кангрэсу.

Сайт Сусьветнага Кангрэса Беларусаў

Відэа «Народныя амбасады пры дыяспары» на Кангрэсе. — Частка 27