На пачатку кастрычніка ў МЗС Латвіі на сустрэчу былі запрошаны прадстаўнікі Народнай амбасады Беларусі ў Латвіі, асацыяцыі беларусаў Латвіі “Суполка”, культурнага аб’яднання “Сьвiтанак” і латвійскай арганізацыі FreeBelarus. На сустрэчы абмяркоўвалася, у тым ліку, пытанне выключэнне з закону забароны на знаходжанне аўтамабіляў з беларускімі нумарамі ў Латвіі.
Два тыдні таму дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька і прадстаўнік Офіса ў Латвіі і ў Эстоніі Віталь Малчанаў правялі вельмі плённую сустрэчу ў Сейме Латвіі з групай «За дэмакратычную Беларусь». Прадстаўнікі Офіса прапанавалі дэпутатам карэкціроўкі, якія могуць быць дададзеныя да закона.
Дзякуючы супрацы Офіса Святланы Ціханоўскай з дэпутацкай групай “За дэмакратычную Беларусь” і садзейнічанні прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Латвіі, на мінулым тыдні Камісія па народнай гаспадарцы Сейма Латвіі вырашыла выключыць з праекту аб дарожным руху згадку грамадзянаў Беларусі.
Сёння Сейм Латвіі прыняў папраўкі да закону і забарона не будзе распаўсюджвацца на аўтамабілі з беларускімі нумарамі.