Ужо больш за год у Радзе Еўропы працуе Кантактная група па сувязях з Беларуссю, у якую ўваходзяць прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці.
І зараз у будынку Рады Еўропы з’явіўся афіцыйны Офіс дэмакратычнай Беларусі. Гэта яшчэ раз падкрэслівае прызнанне дэмакратычных сілаў у якасці прадстаўнікоў Беларусі на еўрапейскім узроўні.
Офіс будзе выкарыстоўвацца для правядзення сустрэчаў і кансультацый у рамках працы Кантактнай групы і міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

Крыніца: Святлана Ціханоўская