Мы, прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў, канстатуем, што нашая краіна сутыкнулася з гістарычным dыклікам – пагрозай далейшага існавання незалежнай і суверэннай дзяржавы Рэспубліка Беларусь.
У Беларусі адсутнічаюць легітымныя органы ўлады, дзяржава і яе інстытуты захопленыя злачыннай групай – прарасійскім рэжымам Лукашэнкі.

Супраць грамадзянаў Беларусі рэжымам Лукашэнкі шляхам злоўжывання ўладай праводзіцца палітыка сістэматычных масавых рэпрэсій. Праводзіцца палітыка мэтанакіраванага знішчэння беларускай
нацыянальнай ідэнтычнасці і самасвядомасці (этнацыд). Нашая краіна паступова паглынаецца Расійскай Федэрацыяй, на карысць якой рэжым Лукашэнкі здае беларускі суверэнітэт.
Мы, дэмакратычныя сілы, бачым іншую будучыню для нашай краіны – незалежную, дэмакратычную Беларусь, як нацыянальную дзяржаву і будучага сябра Еўрапейскага Саюза.

Дзеля рэалізацыі гэтай мэты мы прымаем і абавязваемся рэалізаваць
стратэгію дэмакратычных сілаў, якая ўключае:

  • адхіленне ад улады рэжыму Лукашэнкі;
  • спыненне саўдзелу Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны і падтрымку
    Украіны ў абароне сваёй незалежнасці;
  • вывад усіх расійскіх войскаў, у тым ліку наймітаў расійскіх ПВК, ваенных
    аб’ектаў і ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі;
  • выхад Беларусі з усіх саюзаў з агрэсарам: Саюзнай дзяржавы, АДКБ і
    ЕАЭС;
  • вызваленне кожнага і кожнай, хто знаходзіцца ў месцах пазбаўлення
    волі ў Беларусі па палітычна матываваных прысудах;
  • усебаковую падтрымку беларускіх добраахвотніцкіх фармаванняў ва
    УУкраіне і актывістаў у Беларусі;
  • замяшчэнне прадстаўнікоў рэжыму ў міжнародных арганізацыях
    прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў;
  • перамовы аб асацыяцыі Беларусі з Еўрапейскім Саюзам;
  • прыцягненне да адказнасці Лукашэнкі і іншых прадстаўнікоў рэжыму,
    адказных за злачынствы супраць чалавечнасці, ваенныя злачынствы і
    злачынствы агрэсіі;
  • выкарыстанне санкцыйнага інструменту, як аднаго з інструментаў ціску
    на рэжым Лукашэнкі з мэтай абмежавання ягоных магчымасцяў для
    саўдзелу ў вайне супраць Украіны на баку Расіі;
  • распрацоўку шэрагу рэформаў для ўстойлівага развіцця дэмакратычнай
    Беларусі;
  • пераход дзяржаўных служачых на бок народа і падрыхтоўку кадраў
    Новай Беларусі.
    Мы падтрымліваем дзейнасць
  • нацыянальнай лідаркі Святланы Ціханоўскай як абранай прадстаўніцы
    беларускага народа;
  • Аб’яднанага Пераходнага Кабінета як выканаўчага органа беларускіх
    дэмакратычных сілаў;
  • Каардынацыйнай Рады, як прадстаўнічага органа дэмакратычных сілаў
    і грамадзянскай супольнасці;
  • дэмакратычных палітычных партыяў, рухаў і грамадскіх арганізацый. А
    таксама беларускіх добраахвотніцкіх фармаванняў, якія змагаюцца
    супраць расійскай агрэсіі на тэрыторыі Украіны і маюць стаць ядром
    беларускага нацыянальнага войска, тых, хто прымае ўдзел у плане
    “Перамога” і кіберпартызанскім руху.
    Мы выступаем за правядзенне ў 2024 годзе дэмакратычных выбараў
    Каардынацыйнай Рады як прадстаўнічага органа беларускага народа.
    Далучыўшыся да дадзенай дэкларацыі, мы ствараем шырокі рух “Новая
    Беларусь” і бярэм на сябе адказнасць за дасягненне агульнай мэты.

Крыніца: Святлана Ціханоўская