Сёння Святлана Ціханоўская сустрэлася з віцэ-прэм’ерам і міністрам замежных справаў Італіі Антоніа Таяні. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі і рэакцыю Захаду, сітуацыю з палітвязнямі, якіх трымаюць у ізаляцыі. 

  • Вынікі сустрэчы – коратка: 

– Італія працягне выдаваць візы беларусам і стыпендыі беларускім студэнтам, а таксама прымаць дзяцей з рэпрэсаваных сем’яў на аздараўленне.

– Святлана Ціханоўская папрасіла Італію надаць дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне, падтрымаць беларускія культурныя ініцыятывы, якія ўмацоўваюць беларускую ідэнтычнасць. Міністр запэўніў у падтрымцы Італіяй дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі.

– Беларуская лідарка прапанавала перадаць замарожаныя Італіяй на гэтым тыдні актывы звязаных з рэжымам людзей на падтрымку беларускіх палітвязняў. 

– Італія гатовая падтрымаць расследаванне фактаў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь і саўдзел рэжыму ў гэтых злачынствах. Ціханоўская звярнула ўвагу, што група Вагнера прызнаная крымінальнай і тэрарыстычнай групоўкай, і прапанавала прызнаць рэжым Лукашэнкі спонсарам тэрарызму.

– У выніковай дэкларацыі саміту НАТА плануецца прысвяціць два параграфы  Беларусі. Святлана Ціханоўская запрасіла міністра паўдзельнічаць у сайд-івэнтах па Беларусі падчас Саміту НАТА. А таксама супольна арганізаваць сайд-івэнт падчас Генасамблеі ААН.

– Італія не будзе пасылаць у Мінск пасла і зменшыць дыпламатычную прысутнасць да ўзроўню паверанага. 

Крыніца: Святлана Ціханоўская