Падчас візіту ў Браціславу Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Славакіі Міраславам Улахоўскім. Яны абмеркавалі сітуацыю з палітычнымі вязнямі, прыцягненне вінаватых да адказнасці, незаконнае размяшчэнне ядзернай зброі. 

Ціханоўская адзначыла неабходнасць раздзяляць рэжым і беларусаў. Міністр запэўніў, што Славакія працягне падтрымліваць дэмакратычны рух і выдаваць візы беларусам у Мінску.

Міністр звярнуў увагу на тое, што Славакія была адной з ініцыятарак расследавання супраць рэжыму Пуціна ў Міжнародным крымінальным судзе з-за вывазу ўкраінскіх дзяцей. Дамовіліся далучыць да справы і новыя факты па саўдзеле ў гэтым Лукашэнкі, выкладзеныя ў справаздачы НАУ.

Таксама палітыкі абмеркавалі магчымасці рэабілітацыі для беларускіх добраахвотнікаў і ветэранаў у Славакіі.

Крыніца: Святлана Ціханоўская