Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі звярнуўся да беларусаў з нагоды Дня салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі:

«Адна з маіх галоўных задач у Вашынгтоне – расказаць пра сітуацыю ў Беларусі, мабілізаваць намаганні міжнароднай супольнасці, дзеля таго, каб не дазволіць Лукашэнку «перагарнуць старонку» і нармалізаваць тое, што адбываецца сёння ў нашай краіне. 

Нам трэба працягваць працу з міжнароднымі структурамі, нацыянальнымі ўрадамі і грамадзянскай супольнасцю, каб дамагчыся большай падтрымкі для палітзняволеных, узмацніць ціск на рэжым і паскорыць вызвалення нашых родных. 

Але самае галоўнае залежыць ад саміх беларусаў. Трэба пісаць лісты, дамагацца прыняцця ацэнак і рэзалюцый, рабіць так, каб міжнародная супольнасць ведала пра сітуацыю ў Беларусі. Нашая задача – стаць голасам палітзняволеных і ў Беларусі, і ў міжнароднай супольнасці».

https://ok.ru/video/5228425316961

Крыніца: Святлана Ціханоўская