10 снежня 2022 г. споўняецца два гады з адкрыцця Народных амбасад Беларусі. За гэты час прадстаўніцтвы адчыніліся ў больш чым 20 краінах свету і сталі паўнавартастнымі удзельнікамі дыпламатычнай працы дэмакратычнай Беларусі.

Народныя амбасады застаюцца незалежнай і валанцёрскай ініцыятывай дыяспары, і не толькі зладзілі за год дзесяткі мерапрыемстваў і сустрэчаў у сваіх краінах, але і адчыняюць новыя прадстаўніцтвы.

Галоўным фокусам 2022 года стала падтрымка Украіны. Народныя амбасады асудзілі ўварванне расійскіх войск, накіравалі амбасадарам Украіны лісты падтрымкі, асудзілі правядзенне “рэферэндумаў” на акупаваных тэрыторыях. Прадстаўнікі Народных амбасадаў падтрымалі Антываенны маніфест Святланы Ціханоўскай і дапоўнілі яго планам дзеянняў для дыяспар, галоўнымі пунктамі якога сталі падтрымка Украіны і аддзяленне ў грамадскай свядомасці беларускага народа ад рэжыму Лукашэнкі, вінаватага ў вайне.

З пачатку вайны прадстаўнікі Народных амбасад і дыяспары удзельнічаюць у акцыях падтрымкі, аказваюць валанцёрскую дапамогу украінцам, збіраюць гуманітарную, тэхнічную і фінансавую дапамогу, судзейнічаюць з украінскай дыяспарай у арганізацыі акцый і мерапыемствай, зборах фінансаў, кантактах з палітыкамі і медыя. У Швецыі сумесна з суполкай “Беларусы Швецыі” кожны тыдзень праводзяць дэманстрацыі ў падтрымку Украіны, перадалі Калінаўцам машыну, запоўнілі яе ежай і медыякментамі, паўдзельнічалі ў зборы на дроны для беларусаў. У Германіі створаны альянс дэмакратычных партый і грамадзянскай супольнасці па процідзеянню расійскім маршам у падтрымку ваеннай агрэсіі Расіі ва Украіне.

Народныя амбасады адстойваюць інтарэсы беларусаў і беларусак у сваіх краінах, праводзячы адвакацыйныя кампаніі. У Эстоніі намагліся выдачы гуманітарных віз для беларусаў, відаў на жыхарства для студэнтаў і айцішнікаў. У Славеніі супрацьдзейнічалі экстрадыцыі беларуса па запыце Інтэрпол: прадстаўніца НА наведвала зняволенага ў турме, рыхтавала доказы палітычнага пераследу і масавых катаванняў у беларускіх турмах, якія былі ўлічаны судом. У Швецыі ідзе праца аб спрашчэнню атрымання міжнароднай аховы для беларусаў. Усе Народныя амбасады праводзяць кансультацыі па легалізацыі і атрыманню дакумантаў у сваіх краінах.

У 2022 праведзена вялікая праца з палітыкамі, еўрадэпутатамі і парляментамі краін. У Парляменце Шатландыі праведзена мерапрыемства “Belarus and Ukraine- free from the Empire” з запрашэнем прадстаўнікоў Украіны. У Швецыі пасля парламенцкіх выбараў аднавіла працу “Група сяброўства з дэмакратычнай Беларуссю”. У Германіі прадстаўнікі Народнай амбасады ініцыявалі адкрыты ліст канцлеру Германіі Олафу Шольцу з заклікам падтрымаць Марыю Калеснікаву, якое ўжо падпісалі больш за 1000 грамадзян, сярод якіх больш за 100 грамадскіх дзеячоў і палітыкаў.

Галоўная задача Народных амбасадаў – распаўсюджванне інфармацыі аб сітуацыі ў Беларусі. З гэтай мэтай прадстаўнікі Народных амбасадаў штотыднёва рыхтуюць і дасылаюць мясцовым палітыкам дайджэсты навінаў, сустракаюцца з палітыкамі, парламентарыямі, дыпламатамі, ладзяць суместныя праекты з грамадскімі
аб’яднаннямі па сваіх краінах, даюць інтэрвью медыя і выступаюць на радыё і тэлебачанні.
Народныя амбасады аказваюць інфармацыйную і арганізацыйную падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі у сваіх краінах: рыхтуюць аналітычныя дакуманты, дапамагаюць арганізоўваць афіцыйныя візіты, сустрэчы, інтэрвью. Вялікую дапамогу аказвалі прадстаўнікі амбасадаў падчас візітаў Святланы Ціханоўскай у Эстонію,
Гішпанію, Велікабрытанію, Шатландыю, Аўстрыю, Швецыю, Германію і іншыя краіны. На штотыднёвых сустрэчах з прафесійнымі дыпламатамі Офіса Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанага пераходнага кабінета ўзгадняецца міжнародная павестка і плануюцца суместныя дзеянні.

Прасоўванне беларускай павесткі адвываецца праз культурныя, грамадскія і спартыўныя мерапрыемствы. У Гішпаніі прадстаўнікі Народнай амбасады прынялі удзел у канферэнцыі СIDOB Living in the “area of vital interest” for Russia, дзе
падкрэслілася неабходнасць стратэгічнай і паслядоўнай палітыкі Еўропы ў адносінах да краін былога СССР. У Славеніі адбылася прэмьера фільма “Кураж” і разстава палітычнага плаката Уладзіміра Цэслера, пачалося стварэнне беларускай бібліятэкі. У Шатландыі праведзена чытка гісторый палітзняволеных “The people woke up: the 2020 revolution in Belarus” і футбольны матч “Кубак Івуліна” паміж парламентарыямі і беларускай дыяспарай.

Не спыняецца праца Народных амбасадаў па падтрымцы палітзняволенных і пацярпелых беларусаў і беларусак, ім аказваюць гуманітарную і фінансавую дапамогу, аплочваюць прадуктовыя наборы. Прадстаўнікі амбасад судзейнічаюць з аб’яднаннем Ліберэка па «ўсынаўленню» беларускіх палітзняволеных палітыкамі, дапамагаюць іх
семьям. Беларусы Італіі здзейснілі праекты “Адпачынак у Італіі для дзяцей палітзняволеных” і «Падарункі дзецям палітзняволеных» у 2021 і 2022 годах. У Шатландыі актыўна супрацоўнічаюць з грамадзянскай ініцыятывай “Scotland for Europe” па падтрымцы пацярпелых беларусаў і беларусак.

Народныя амбасады становяцца “кропкамі ўваходу” па ўсіх пытаннях, датычных Беларусі, паступова замяшчаюць сабой лукашэнкаўскія пасольствы на міжнародных мерампрыемствах, ў стасунках з мясцовымі палітыкамі, дыпламатычным корпусам і адстойванню інтарэсаў беларусаў і беларусак за мяжой. Прадстаўнікі Народнай амбасады Германіі увайшліі ў дэлегацыю ад Беларусі на чале з Паўлам Латушкам на штогадовай памятнай цэрэмоніі, прысвечанай вызваленню канцэнтрацыйных лагераў Бухенвальд і Міттельбау-Дора, а прадстаўнікі Аўстрыі і Славеніі – ў дэлегацыю ў Маўтхаўзене. Сямья затрыманага ў Славеніі па запыце Інтэрпол беларуса звярнулася за падтрымкай не ў пасольства ў Вене, а ў Народную амбасаду Беларусі. Прадстаўнікі Народнай амбасады Аўстрыі прадстаўлялі Беларусь на Дні Еўропы ў Вене, прадстаўнікі Італіі – на навагоднім кірмашы з нацыянальнай сімволікай і таварамі з Беларусі, прадстаўнікі Славеніі і Аўстрыі – на благадзейным “дыпламатычным” кірмашы Sila Bazaar у Любляне.

Так пакрысе рэалізуецца міжнароднае прызнанне Народных амбасад Беларусі і выконваецца яшчэ адна з мэтаў ініцыятывы “каб тэлефоны ў лукашэнкаўскіх пасольствах маўчалі”.

Кантакты:
Афіцыйны сайт Народных амбасадаў Белаурсі: https://belarusabroad.org/
E-mail: [email protected] [email protected]
Twitter: @BelAmbasada
Facebook: https://www.facebook.com/BelAmbasada
Тэлеграм-канал Народных амбасадаў Беларусі: @PEofBelarus
Публічны тэлеграм-чат для размовы: @PEofBelarus_chat
Чат-бот у тэлеграм для зваротнай сувязі: @PEofBelarus_bot