У сваім лісце міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Рэйнсалу паведаміў Офісу Святланы Ціханоўскай пра тое, што:

– эстонскія ўніверсітэты не будуць прымяняць ніякіх абмежавальных умоваў да прыёму беларускіх студэнтаў;

– беларускія студэнты маюць права падаць заяву на атрыманне доўгатэрміновай візы ці віда на жыхарства для навучання ў Эстоніі. Гэта азначае, што яны таксама будуць прынятыя ўніверсітэтамі.

Урмас Рэйнсалу: «Я цалкам падзяляю вашую думку пра тое, што для дэмакратычнай будучыні Беларусі спатрэбяцца свабодныя, адукаваныя маладыя людзі і што наш абавязак – падтрымліваць памкненні моладзі». 

Крыніца: Святлана Ціханоўская