Падчас прэс-канферэнцыі ў Варшаве з нагоды двугоддзя ініцыятывы Народныя амбасады Беларусі было заяўлена аб афіцыйным адкрыцці новых Народных амбасадаў Беларусі ў Ізраілі і Італіі, а таксама аб аднаўленні ў бліжэйшы час працы Народнай амбасады ва Украіне.
Ганаровая місія расказаць пра гэту знакавую падзею выпала намесніку прадстаўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па замежных справах, намесніку кіраўніка НАУ, кіраўніку Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі Уладзіміру Астапенка.
“Я з вялікім задавальненнем далучаюся да гэтай актыўнай і вельмі змацаванай групы. Са свайго боку хачу таксама падзякаваць усім ўдзельнікам за нашу двухгадовую сумесную працу. Мы ўжо шмат чаго зрабілі, нам ёсць, што ўспомніць, але я так разумею, што яшчэ больш знакавых падзей у нас наперадзе” – паведаміў намеснік прадстаўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па замежных справах Уладзімір Астапенка.
