Па “пратэстных” крымінальных справах у кастрычніку ў Беларусі былі асуджаныя не менш за 114 чалавек, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Столькі ж людзей асудзілі ў верасні, але ў кастрычніку жанчын сярод асуджаных 36, гэта на 15 больш, чым у папярэднім месяцы. Пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, суды прымянілі ў 99,13% выпадках асуджэння людзей па «пратэстных» справах.

Агулам асуджаным у кастрычніку далі 425 гадоў і 8 месяцаў турмы, 15 гадоў прымусовых работ і 67 гадоў прымусовых работ у хатніх умовах. Самае жорсткае пакаранне атрымаў Мікалай Аўтуховіч – 25 гадоў турмы, на сёння гэта самы вялікі тэрмін па палітычна матываванай справе.

Палітычныя матываваныя суды ў Беларусі. Ілюстратыўнае фота. Крыніца: Spring96.org

Крыніца: Voice of Belarus