У аснове беларускай школы павінна стаяць беларуская мова — аб гэтым гаварылася на адкрыцці Беларускай школы ў Варшаве.

Калектыў Беларускай школы ў Варшаве склаўся з дасведчаных выкадчыкаў і педагогаў, сярод якіх кандыдаты навук і нават 6 прафесараў.

Больш за 150 вучняў – беларускіх дзетак з Польшчы, Беларусі, Нямеччыны, Грузіі, ЗША, Латвіі, Літвы, Расіі, Турцыі, Чэхіі і іншых краін — будуць вывучаць беларускую мову і літаратуру, культуру і мастацтва, гісторыю і геаграфію Беларусі.

Заняткі будуць праводзіцца ў фармаце анлайн, мастацкія гурткі і студыі дзеці змогуць наведаць афлайн на пляцоўках беларускіх арганізацый культуры ў Варшаве, у тым ліку на пляцоўцы Музея Вольнай Беларусі. Пачаўся навучальны год з урока беларускай мовы и культуры.

У інаўгурацыі навучальнага года прыняў удзел намеснік кіраўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, былы Міністр культуры Павел Латушка.

«Беларусь мае багацейшую культуру. Таму беларусы могуць ганарыцца тым, што рабілі іх продкі. І як бы цяжка зараз не было, беларусаў і Беларусь чакае толькі добры лёс і толькі добрая будучыня» — адзначыў Павел Латушка падчас свайго выступлення на адкрыцці школы.

«Без беларускай школы нельга прадставіць існаванне і развіццё беларускай дзяржаўнасці» — падкрэсліў у заключэнне Павел Латушка.

Крыніца: НАУ