Павел Латушка, прадстаўнік пераходнага Кабінета Беларусі, і юрысты НАУ аб міжнародным пераследзе падазраваных у катаваннях беларусаў.
З 2020 — га года праваабаронцы зафіксавалі ў Беларусі максімум катаванняў у Еўропе за ўвесь 21 стагоддзе-больш за тысячу выпадкаў.

Як пакараць сілавікоў-садыстаў?

Спосабаў тры: міжнародныя трыбуналы, нацыянальная і універсальная юрысдыкцыі. Першы спосаб занадта складаны і доўгі (патрэбныя гады). Другі – немагчымы у Беларусі (рэжым не мае на вінаватых). Застаецца універсальная юрысдыкцыя. Праца ў яе рамках магчымая як на міжнародным, так і нацыянальным узроўнях.

Разбяром першы ўзровень і прадставім стратэгію ад нашых юрыстаў.

Такім чынам, галоўнае юрыдычнае абгрунтаванне пераследу — артыкул 5 Канвенцыі супраць катаванняў. Выкарыстоўваць яе складана: рэжым не выдае вінаватых краінам, дзе ў тэорыі гатовыя выкарыстаць дакумент.

Нават калі злачынец апынецца ў такой краіне, павінна супасці шмат фактараў. Вось галоўныя з іх:

  • пацярпелы апазнаў падазраванага;
  • знаходзіцца ў той жа краіне, што і падазраваны;
  • пацярпелы не баіцца заявіць аб злачынстве;
  • знаходзіць гатовага ўзяцца за справу адваката, складае заяву аб распачынанні справы і перадае праваахоўнікам;
  • у паліцыі і пракуратуры справе даюць ход у той тэрмін, калі падазраваны яшчэ ў краіне.

Але можна паставіць больш рэальную мэту: дамагчыся міжнароднага вышуку падазраванага. Плюсы такога рашэння:

  • няма тэрміну даўнасці;
  • падазраваны не зможа выехаць з Беларусі і, магчыма, Расеі (у адрозненне ад санкцый, калі даступныя ўсе рэгіёны, акрамя ЗША і ЕЗ) і рызыкуе быць затрыманым Інтэрполам;
  • прысутнасць падазраванага ў краіне распачынання справы не з’яўляецца неабходным
  • задакументаваных дадзеных аб катаваннях дастаткова;
  • бестэрміновасць абвінавачванняў будзе стымуляваць выдаць вінаватых для зняцця санкцый з Беларусі.

Салідарнасць дэмакратый

Разбяром другі інструмент — крымінальны пераслед у асобных краінах, напрыклад, калі падазраваныя апынуцца на іх тэрыторыі.

Наколькі гэта рэальна?

Германія і Іспанія ўжо маюць у сваёй судовай практыцы ўдалыя прыклады правасуддзя ва ўніверсальнай юрысдыкцыі, у рамках якой разглядаюць і справы аб катаваннях. Вялікабрытанія перспектыўная, так як яе прававая сістэма дазваляе падаваць заявы ў універсальнай юрысдыкцыі без наяўнасці ў пацярпелага або падазраванага цеснай сувязі са Злучаным Каралеўствам.

Згаданыя дзяржавы падпісалі Канвенцыю супраць катаванняў і палітычна прызнаюць рэжым Лукашэнкі злачынным. Аднак на іх тэрыторыі пакуль няма адкрытых крымінальных спраў аб катаваннях у Беларусі.

НАУ актыўна кансультуецца з юрыстамі і праваахоўнікамі гэтых краін. Нашы партнёры гатовыя працаваць з намі на пераадоленне адміністрацыйных перашкод, каб адкрыць такія справы ў будучыні стала прасцей.

Пакуль жа найбольш рэалістычным выглядае супрацоўніцтва з Польшчай і Літвой. Гэтыя дзве краіны найбольш актыўна падтрымліваюць ідэю пакараць вінаватых у рэпрэсіях і, калі з Польшчай яшчэ патрабуецца прапрацоўка законаў, то ў Літве ўжо ёсць, прынамсі, адна адкрытая крымінальная справа паводле матываў катаванняў прыхільнікаў дэмакратыі беларускімі сілавікамі.

Калі вы можаце апазнаць кагосьці са злачынцаў, маеце якія-небудзь доказы іх дачынення, гатовыя супрацоўнічаць са следствам і даць паказанні ў літоўскай паліцыі – звяжыцеся з юрыстамі НАУ праз чат-бот: @nau_by_bot .

Магчыма, менавіта вашае паведамленне дапаможа абвясціць у вышук сілавікоў рэжыму, якія маюць дачыненне да садызму або перавышэння паўнамоцтваў.

У якасці аднаго з прыярытэтаў дзейнасці прадстаўніка пераходнага Кабінета Беларусі Паўла Латушкі з’яўляецца крымінальны пераслед падазраваных у катаваннях беларусаў.

Крыніца: НАУ