Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху:

#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

  • 11 ліпеня ў Нью-Ёрку дэлегацыя Офіса Святланы Ціханоўскай прэзентавала дыпламатычнаму корпусу пры ААН альтэрнатыўную справаздачу па рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця ў Беларусі. 12 ліпеня прадстаўнікі беларускага МЗС збіраюцца прэзентаваць Добраахвотную нацыянальную справаздачу (ДНС). Гэта дазволіць не даць рэжыму заявіць пра тое, што яны нібыта выконваюць міжнародныя абавязальніцтвы і выконваюць правы чалавека, і не атрымаць фінансаванне, якое пойдзе на ўмацаванне дыктатуры.
  • На сайце прэзідэнта Украіны стварылі петыцыю з мэтай даць беларусам і расіянам, якія пражывалі на тэрыторыі Украіны да ўвядзення ваеннага становішча, магчымасць аформіць ВНЖ/ПМЖ для працягу законнага знаходжання на тэрыторыі Украіны.
  • iSANS сумесна з Кіраўніком Кабінета прадстаўнікоў Валерам Кавалеўскім правёў у Нью-Ёрку закрыты брыфінг для краінаў-удзельніцаў Рады Бяспекі ААН пра ролю рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі супраць Украіны.
  • Міжнародная платформа для збору дадзеных пра катаванні ў Беларусі працягвае сваю працу. Мандат праекта, у які ўваходзяць 18 беларускіх і міжнародных НКА, працягнуты яшчэ на 15 месяцаў. Прычына – па-ранейшаму крытычная сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі.
  • Беларусы ВаршавыВроцлаваБеластокаКракаваШчэцінаБерлінаТалінаБыдгашча выйшлі на антываенныя акцыі ў падтрымку беларусаў і ўкраінцаў.
  • Атрад авіяразведкі палка «Пагоня», які будзе служыць у першай брыгадзе спецыяльнага прызначэння імя Івана Багуна, расказаў пра закупленыя дроны, сродкі тактычнай медыцыны, два пікапы і мікрааўтобус. Сродкі на іх сабралі беларусы.
  • Антываенную дэкларацыю спартсменаў падпісалі больш за 500 чалавек з 29 краінаў свету. Сярод іх – 42 алімпійскія і паралімпійскія чэмпіёны.

#непадпарадкаванне

  • Беларусы Чыжоўкі выйшлі на акцыю ў 700-ты дзень пратэстаў.
  • Беларусы Дзяржынска нагадалі: «Маскаль нам не сваяк».
  • Бараўляны выйшлі ў падтрымку палітзняволенай Кацярыны Андрэевай.
  • Жыхары Слоніма ўшанавалі памяць загінулага байца палка Каліноўскага Івана Марчука.
  • Ваўкавыск смуткуе разам з Украінай.

#сабатажпрацырэжыму

  • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, распавёў, як украінцы і беларусы з розных краінаў могуць дапамагчы беларусам і беларускім палітвязням.

#інфармацыйныфронт

  • У новым выпуску самвыдату «Слова беларусаў» распавядаецца пра хлусню Мінабароны РФ, лісты ад палітвязняў і галадамор, які Пуцін хоча зладзіць свету.
  • Беларускія айцішнікі стварылі платформу па продажы малюнкаў маленькіх украінцаў, на якіх кожны дзень ляцяць бомбы.
  • Выйшаў самвыдат «Пратэстная Беларусь»: пра вайну, прысуд Кацярыне Андрэевай, дэфолт, генацыд і недахоп медработнікаў у Беларусі.
  • Новы выпуск «Беларускага весніка»: пра крымінальны бізнес Лукашэнкі, аматара алкаголю і прастытутак, які выкладае ў Ваеннай акадэміі РБ, і інш.
  • У самвыдаце «Пратэстны Гомель» расказваюцца навіны бізнесу і харчовай бяспекі Беларусі, знос басейна «Дэльфін» і інш. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат!

#BelarusWithUkraine

Крыніца: Сьвятлана Ціханоўская