Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху:

#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

  • Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Чэхію дамаглася выключэння Беларусі з закону, які б зрабіў міграцыю беларусаў у гэтую краіну немагчымай. Кіраўнік МЗС і прэзідэнт Чэхіі запэўнілі, што закон будзе перагледжаны з улікам інтарэсаў беларусаў.
  • Перакладчыца з Беларусі Вольга Будай арганізавала збор дапамогі для ўкраінцаў. За два месяцы ў ім паўдзельнічалі каля 300 чалавек, атрымалася сабраць больш за 6 тысячаў даляраў.
  • Украінскія і беларускія дыяспары Амстэрдама, Брусэля, Лондана, КёльнаШчэцінаКракаваГданьска і Беластока 8 траўня, у дзень Памяці перамогі над фашызмам, правялі акцыі супраць ваеннай агрэсіі Расіі.
  • Беларуска Вольга Адамовіч прыняла ў сваім доме ў Любліне 2500 уцекачоў з Украіны.
  • Актывістка асацыяцыі беларусаў у Італіі Юлія Юхно выступіла на XVII Нацыянальным кангрэсе FILCA CISL у Бергама. Яна распавяла пра барацьбу беларусаў з дыктатурай, пра дапамогу Украіне і пра тое, што беларусы і рэжым – не адно і тое ж.
  • Гуманітарная дапамога, у якой сабраныя ізраільскія бандажы, турнікеты, гемастатыкі, адправілася ў Адэсу і Мікалаеў. Дапамогу сабрала беларуская дыяспара Вялікабрытаніі і Польшчы, а таксама гурт NaviBand дзякуючы дабрачыннаму канцэрту ў Кракаве.
  • Разам з найбуйнейшай літоўскай ініцыятывай Blue/Yellow for Ukraine фонд BYSOL сабраў і спакаваў 18 тактычных медыцынскіх заплечнікаў для добраахвотнікаў ва Украіне. Акрамя таго, з пачатку вайны фонд BYSOL закупіў і адправіў ва Украіну ўжо 20 аўтамабіляў.
  • Кіраўнік НАК Павел Латушка правёў сустрэчу са спецыяльным прадстаўніком МЗС Францыі Нікаля дэ Лакостам. На сустрэчы абмяркоўвалі ўзмацненне ціску на рэжым, дакументаванне ваенных злачынстваў і падтрымку Антываеннага Руху ў Беларусі.
  • У Сейме Літвы прайшлі палітычныя кансультацыі на тэму Беларусі: беларусаў не будуць дыскрымінаваць на ўрадавым узроўні ў Літве, для рэжыму створаць трыбунал.
  • Dissidentby запусцілі сервіс, які дапамагае знайсці працу палітычным вязням.

#непадпарадкаванне

  • Мінчукі пратэстуюць супраць вайны.
  • У Мінску на стэндзе да 9 траўня з’явіўся надпіс «Не вайне» .
  • Беларусы ў Чыжоўцы пратэстуюць і хочуць Беларусь без Лукашэнкі. Яны падтрымалі жыхара Жабінкі, якога арыштавалі за фразу «Беларусь без Лукашэнкі».
  • Беларусы ў Бараўлянах дзякуюць батальёну Каліноўскага.
  • У Брэсце беларус выйшаў з антываенным плакатам да расійскага консульства. Ён атрымаў 10 сутак.
  • Мінчане ў Дражні выступаюць супраць рэжыму і вайны.

#інфармацыйныфронт

  • Выйшаў новы выпуск «Честной газеты». У ім распавядаецца пра зварот Уладзіміра Зяленскага да Дня памяці, расказваецца, як і што можна напісаць палітвязням, што казалі беларусы ў войску, калі пачалася вайна, і інш. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, каб выратаваць старэйшае пакаленне ад тэлевізара.
  • З’явіўся новы выпуск улёткі «Протестная Беларусь». У ёй расказваецца пра прысуд Сафіі Сапегі, смерць Станіслава Шушкевіча, запушчаныя з Беларусі ракеты і інш.
  • Беларусы заблакавалі ў сацсетках ужо 34 акаўнты прапагандыстаў за распальванне нянавісці і прапаганды вайны, прычым акаўнт ГУБАЗіКа быў выдалены Тэлеграмам сем разоў. Спіс перамогаў апублікаваў канал «Стоп Прапаганда».
  • На сайце Coda Story выйшаў артыкул на англійскай мове пра беларусаў і самвыдат – пра тое, як людзі ў Беларусі пішуць, друкуюць і распаўсюджваюць улёткі і самвыдат.
  • Легенда кіеўскага «Дынама», ураджэнец Горлаўкі Сяргей Рэбраў у інтэрв’ю выданню «Зеркало» распавёў пра генацыд украінцаў, падтрымку беларусаў і правёў выразную мяжу паміж рэжымам і народам, назваўшы беларусаў прыстойнымі людзьмі.
  • Журналісты выдання MOST паразмаўлялі з беларусамі, якія валанцёраць ва Украіне і знаходзяцца ў зоне баявых дзеянняў.

#BelarusWithUkraine

Крыніца: Сьвятлана Ціханоўская