Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

  • Ва Украіне пачало працу прадстаўніцтва Офіса Ціханоўскай. Валер Кавалеўскі расказаў пра тое, у чым будзе заключацца праца. Сярод праблемаў, якія трэба вырашыць – блакаванне банкаўскіх рахункаў беларусаў, міграцыйныя пытанні і інш.
  • Фонд BYSOL адправіў яшчэ адзін мікрааўтобус ва Украіну разам з чатырма цалкам укамплектаванымі тактычнымі медыцынскімі заплечнікамі для медыкаў.
  • Група прадстаўнікоў беларускай дыяспары сустрэлася з парламентарамі Эстоніі, прадстаўнікамі МЗС і МУС Эстоніі. Яны расказалі пра тое, што адбываецца ў Беларусі, і ўзнялі пытанне вяртання візаў і ВНЖ для беларусаў Эстоніі.
  • Святлана Ціханоўская, Таццяна Хоміч і Вераніка Цапкала разам выступілі на Oslo Freedom Forum. Яны расказалі пра два гады барацьбы Беларусі за свабоду і заклікалі гасцей форуму падтрымаць беларусаў.
  • Фонд BYSOL апрацаваў больш за 10 000 запытаў на гарачай лініі з пачатку вайны.
  • «Вясна» выпусціла дапаможнік па перадачах для зняволеных, каб спрасціць беларусам збор пасылак і перадач.
  • Дэлегацыя Офіса Ціханоўскай на чале з Валерам Кавалеўскім прыбыла ў Кіеў. Яны даставілі аўтатранспарт для беларускіх добраахвотнікаў, падрыхтоўку і амуніцыю, а таксама прадукты.
  • Ініцыятыўная група Support Woman адправіла першую партыю медыкаментаў ва Украіну для падтрымкі жанчын, якія сутыкнуліся з гвалтам.
  • Беларусы перадалі ў «Дом воіна» ў Львове для 103 брыгады тэраабароны турнікеты і бандажы.
  • Беларусы пачалі перадаваць VAC-апараты для лячэння ранаў украінскіх вайскоўцаў у бальніцы Украіны. Гэтым займаюцца арганізацыя «Звяно»беларусы Італіі і фонд медыцынскай салідарнасці.
  • Польшча з ліпеня пачне прымаць заяўкі ад беларусаў на гуманітарныя візы і ВНЖ.
  • Спецыялісты беларускай платформы WEMAYHELP 2.0 («Мы можам дапамагчы») дапамагаюць аднавіць ментальнае здароўе ахвярам вайны ва Украіне.
  • Беларусы Гданьска, Сопата, ГдыніФранцыіЛонданаБыдгашчаБеластокаБатумі выйшлі на акцыю ў падтрымку беларусаў, украінцаў і палітвязняў.

#непадпарадкаванне

  • Партызаны ў Гомелі вывесілі нацыянальны сцяг.
  • Беларусы Чыжоўкі пратэстуюць супраць фашызму, сталінізму і рашызму.
  • Жыхары Ваўкавыска вывесілі банеры ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча, якога судзяць у турме ў Гродне.
  • Беларусы Чыжоўкі падтрымалі спявачку Марго Ляўчук і яе бацькоў, якіх затрымалі і аштрафавалі.
  • У Мінску спушчаны на ваду карабельчык з нашым нацыянальным сцягам.
  • Беларусы Гродна працягваюць пакідаць антываенныя надпісы салідарнасці з народам Украіны і беларускімі палітвязнямі.

#сабатажпрацырэжыму

  • Ініцыятыва @By_Pol высветліла, што акрамя загінулага лётчыка Мікалая Маркава, на баку РФ ваюе яшчэ адзін генерал ВС РБ. Гаворка ідзе пра былога намесніка камандуючага ВПС і СПА ВС РБ – Карэва Аляксандра Міхайлавіча 1966 года нараджэння.

#інфармацыйныфронт

  • Media IQ выпусцілі відэа, у якім разбіраюцца маніпуляцыі з гісторыяй, «рэбрэндынг» Сталіна і «правільнае» мінулае – у «Год гістарычнай памяці» асабліва актуальна.
  • Выйшла газета «7 чижей» ад мінчукоў Чыжоўкі: у ёй расказваецца пра новыя акцыі непадпарадкавання, навіны Антываеннага Руху, гісторыя палітвязня. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, каб ратаваць беларусаў ад тэлевізара.
  • Выйшаў новы выпуск «Честной газеты» – у ім гісторыя расійскага ваеннага, які прызнаў віну ў забойстве бяззбройнага ўкраінца, расповед Наталлі Дулінай пра чарговыя суткі, інтэрв’ю Святланы Ціханоўскай, якая роўна 2 гады таму ўступіла ў прэзідэнцкую гонку і шмат іншага. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, каб ратаваць беларусаў ад тэлевізара.

#BelarusWithUkraine

Крыніца: Сьвятлана Ціханоўская