Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху:

#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

  • Беларусы Чэхіі з Prague Support Team адправілі экіпіроўку беларускім добраахвотнікам у Адэсе. У тым ліку той самы дрон ад маленькай беларускай Варвары (на фота).
  • FreeShop Fundacja «ŻYVI» адправіў дапамогу беларусам Украіны. Яны ж даставілі ў Балгарыю дапамогу для ўкраінскіх уцекачоў.
  • ЗША будуць настойваць на прыцягненні Лукашэнкі і ягоных памагатых да адказнасці за рэпрэсіі супраць беларусаў і саўдзел у ваенных злачынствах супраць Украіны, паведаміла Святлана Ціханоўская па выніках візіту ў Вашынгтон. Іншыя падрабязнасці візіту – тут.
  • Беларусы Кракава выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны і супраць вайны. Акрамя таго, на такія акцыі выйшлі беларусы Быдгашча, Вільні, Гданьска, Варшавы, Лісэ і Таронта.
  • З 1 студзеня 2021 года фонд BYSOL дапамог 346 сем’ям палітвязняў на суму 210 798 еўра. Грошы збіраліся ў якасці ахвяраванняў, частка сродкаў была прыцягнутая з дапамогай партнёраў, спонсараў і нават дабрачынных аўкцыёнаў. Часцей за ўсё выплаты ішлі на ежу, перадачы і лекі.
  • У Адэлаідзе адбыўся дабрачынны канцэрт Stand with Ukraine, арганізаваны Асацыяцыяй Украінцаў у Паўднёвай Аўстраліі і Беларускім Культурным Таварыствам у Адэлаідзе. Былі сабраныя больш за A$70,000, якія будуць накіраваныя на гуманітарную дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу ва Украіне.
  • Праваабарончы цэнтр «Вясна» адправіў гуманітарную дапамогу ва Украіну – 35 скрыняў з прадуктамі і сродкамі гігіены.
  • 149 заходніх кампаній прыпынілі сваю дзейнасць у Беларусі з прычыны саўдзелу рэжыму ў агрэсіі. Каманда НАК у межах кампаніі «Ні цэнта на вайну» падрыхтавала і накіравала звароты ў кампаніі, якія спынілі супрацоўніцтва з Расіяй, але працягваюць працаваць у Беларусі, з патрабаваннем аб неабходнасці прыпынення супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі, які ўзурпіраваў уладу ў Беларусі.
  • Беларуская Рада культурыFree Belarus Center і Action Office запускаюць акселератар культурных праектаў, прысвечаных выклікам сучаснасці. Больш падрабязна – тут.

#непадпарадкаванне

  • Беларусы ў Мінску ўшанавалі памяць Станіслава Шушкевіча.
  • Мінчане Чкалаўскага раёна пратэстуюць супраць вайны і распаўсюджваюць улёткі.
  • Беларусы ў Бараўлянах таксама выказваюць свой пратэст.
  • Ваўкавычане правялі акцыю ў падтрымку затрыманага блогера з Бабруйска, аўтара цік-ток-канала «У меня вопрос», Андрэя Бяляўскага.
  • Ініцыятыва «Стоп прапаганда» падказвае, як дапамагчы выратаваць старэйшых сваякоў ад тэлевізара і прапаганды рэжыму.
  • Лошыцкія партызаны нагадваюць пра рэжым, які паўтарае ўсе «дасягненні» фашызму.

#інфармацыйныфронт

  • «Белсат» расказвае пра падзеі ва Украіне праз прызму TikTok: як беларусы і ўкраінцы публікуюць антываенны кантэнт.
  • Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала прэмію ЮНЭСКА за ўнёсак у свабоду прэсы. Упершыню прэмія была ўручаная не асобнаму журналісту, а цэлай арганізацыі.
  • Выйшаў новы нумар культурна-асветніцкага праекта «Літаратурная Беларусь». У ім гутаркі з Васілём Быкавым, апавяданне Паўла Каспяровіча і іншая беларуская літаратура. Спампаваць можна тут.
  • Беларускі ПЭН падрыхтаваў маніторынг парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў адносінах да дзеячаў культуры ў першым квартале 2022 года. Зафіксавана 311 парушэнняў правоў. Больш падрабязна тут.
  • Замарозка рэзерваў Нацбанка, Лукашэнка не сыдзе ад адказнасці: Святлана Ціханоўская расказвае пра візіт у ЗША, тлумачачы, чаму міжнародная праца Офіса не дасць Лукашэнку разыграць карту «міратворца».
  • Беларускае медыя «Мост» расказвае пра беларусаў, якія жывуць у іншых краінах і прымаюць украінскіх уцекачоў.

#BelarusWithUkraine

Крыніца: Сьвятлана Ціханоўская