Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху:

#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

  • Беларуска Вольга Адамовіч зрабіла са свайго дома ў Польшчы прытулак для ўкраінцаў, дзе прыняла ўжо больш за 2500 чалавек.
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з каралевай Іспаніі Летыцыяй і прэм’ерам Іспаніі Педра Санчэсам. На сустрэчах яна казала пра сітуацыю ў Беларусі, санкцыйную палітыку ў дачыненні да рэжыму і дапамогу беларусам з боку ўрада Іспаніі.
  • З пачатку вайны ўладальнік знакамітага «Жывамабіля» перавёз 15 тысячаў украінцаў з польска-ўкраінскай мяжы.
  • Беларускі футбаліст Юры Кендыш, які выступае за латвійскую «Рыгу», разам з партнёрамі па клубе набыў для ўкраінскага войска Nissan X-Trail.
  • Беларускія валанцёры знайшлі і вярнулі гаспадарам ката з Бучы.
  • Беларусы Батумі правялі дабрачынны паўмарафон Run for Ukraine Batumi.
  • 15 траўня дэлегацыя Беларусі (на фота) ушанавала памяць вязняў на ўрачыстай цырымоніі вызвалення лагера Маўтхаўзен. На цырымонію з нагоды 77-й гадавіны вызвалення канцлагера арганізатары не запрасілі прадстаўнікоў пасольства Беларусі ў Аўстрыі з прычыны саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі супраць Украіны.
  • Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Іспанію сустрэлася з кіраўніком Сената Андэрам Хілем і абмеркавала з ім падтрымку беларускіх ініцыятыў у эміграцыі, санкцыі і дапамогу беларусам, якія былі вымушаныя ўцякаць ад рэпрэсій у Беларусі і вайны ва Украіне.
  • У ВільніБатуміПознаніШчэціне, Кракаве, Бельгіі, Лондане, ПразеБеластокуБыдгашчы і іншых гарадах Еўропы правялі акцыі да Дня палітзняволенага ў Беларусі.

#непадпарадкаванне

  • Жэтоны з антываеннымі надпісамі зараз прадаюцца ў мінскім метро.
  • Бараўляны не забываюцца галоўнае: Лукашэнка – кат і злачынец.
  • Мінчане ў Чыжоўцы выйшлі на акцыю ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча і ўсіх, каго пачалі судзіць 18 траўня.
  • Мінчане дзякуюць батальёну Каліноўскага і абаронцам Марыупаля.
  • Мінчукі ў Чыжоўцы смуткуюць па загінулым Паўле «Волаце», добраахвотніку з батальёна Каліноўскага, які бараніў Украіну.
  • Жыхары Ваўкавыска правялі акцыю ў падтрымку палітвязня Мікалая Аўтуховіча, якога пачнуць судзіць 18 траўня.
  • На мінскім Захадзе ўшанавалі памяць Вітольда Ашурка.
  • Партызаны Касцюкоўкі патрабуюць свабоды патрыётам-палітвязням.
  • Беларускі Гомельшчыны прысвяцілі акцыю палітычным вязням свайго рэгіёну.

#сабатажпрацырэжыму

  • 16 траўня ў 04:12 на станцыі Асіповічы-1 (Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі) адбылося ўзгаранне новага будынка Лінейнага цэнтра транспартнага абслугоўвання, паведамляе @belzhd_live. У выніку здарэння цалкам выгарэла некалькі кабінетаў станцыйнага тэхналагічнага цэнтра, уключаючы абсталяванне, якое знаходзіцца ў іх.

#інфармацыйныфронт

  • Kyky.org запусцілі відэапраект «Мае залатыя». У першай серыі – маніфест беларускіх жанчын, якія выбралі не заставацца ўбаку, а рабіць усё, каб спыніць чортавую вайну.
  • Выйшла новая ўлётка ад мінчукоў Чыжоўкі. У ёй распавядаецца пра пратэстуючую Чыжоўку, Антываенны Рух, палітвязня Яўгена Бабака і інш. Спампоўвайце, раздрукоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат – людзі павінны ведаць праўду.
  • Выйшаў новы выпуск «Вестника», у якім распавядаецца пра тое, як у школах дзяцей прымушаюць удзельнічаць у прапагандысцкіх мерапрыемствах, як на прадпрыемствах уразаюць заробкі і пераводзяць людзей на чатырохдзённы працоўны тыдзень. Спампаваць «Вестник» можна тут.
  • Telegram у восьмы раз выдаліў канал ГУБАЗіКа, які распальвае нянавісць, прапагандуе катаванні і гвалт.
  • Выйшаў новы выпуск «Честной газеты». У ім распавядаецца пра падзенне рэальных прыбыткаў беларусаў, прызнанне Расіі тэрарыстычнай дзяржавай у Літве, утоеную мабілізацыю ў Расіі, пра што піша 8-гадовы хлопчык у Марыупалі і інш. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдатат, каб выратаваць беларусаў ад тэлевізара.

#BelarusWithUkraine

Крыніца: Сьвятлана Ціханоўская