У двухбаковых беларуска-літоўскіх палітычных кансультацыях прынялі ўдзел дэпутаты групы «За дэмакратычную Беларусь» і прадстаўнікі дэмакратычных партый Беларусі.

Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька расказвае, пра што дамовіліся падчас кансультацый:

– У Літве не будуць прымаць дыскрымінацыйныя рашэнні на парламенцкім і ўрадавым узроўнях у адносінах да беларусаў.

– Вядзецца праца над заменай у міжнародных арганізацыях прадстаўнікоў рэжыму на прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі. У гэтым дапамагаюць літоўскія парламентары.

– Будзе створаны міжпартыйны цэнтр на той выпадак, калі ў Беларусі пачнецца зачыстка партыйнай прасторы. У гэтым выпадку фармальнае закрыццё апазіцыйных партыяў у Беларусі не прывядзе да іх роспуску і ліквідацыі.

– Таксама дамовіліся пра выступы Святланы Ціханоўскай на пленарным пасяджэнні Сейма Літвы, узаемадзеянні па ўсіх напрамках падтрымкі Украіны і ўкраінцаў у супрацьстаянні расійскай агрэсіі.

– Будзе створаны спецыяльны трыбунал па выкрадзеных і забітых апанентах рэжыму.

Крыніца: Сьвятлана Ціханоўская