16 траўня Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім офісе дэлегацыю з Фландрыі. У складзе дэлегацыі былі: прэм’ер-міністр Фландрыі Жан Жамбон, генеральны прадстаўнік Фландрыі Томас Кастрэл, кіраўнік адміністрацыі Ерун Авермеер, намеснік кіраўніка адміністрацыі Ян Сметс і дыпламатычны дарадца Пол ван дэн Дрышэ.

На сустрэчы абмеркавалі:

  • стварэнне праграмаў для рэабілітацыі і адпачынку для палітычных зняволеных і іх сем’яў;
  • аказанне дапамогі беларускім добраахвотнікам, якія ў межах Антываеннага Руху дапамагаюць Украіне;
  • стварэнне пастаяннага прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў у Брусэлі для таго, каб утрымліваць Беларусь у міжнародным парадку дня, а таксама тлумачыць, чаму важна адрозніваць беларусаў і рэжым;
  • спосабы аказання падтрымкі грамадзянскай супольнасці, якая аказалася пад ціскам рэжыму.

Фландрыя аказвае дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці, праваабаронцам і аналітычным цэнтрам. Праз пасольства ў Варшаве пры іх падтрымцы быў арганізаваны шэраг культурніцкіх мерапрыемстваў.


На фота: Святлана Ціханоўская і прэм’ер-міністр Фландрыі Жан Жамбон

Крыніца: Сьвятлана Ціханоўская