Група прадстаўнікоў беларускай дыяспары: бізнесу, грамадзянскай супольнасці, дэлегат ад офіса Святланы Ціханоўскай і прадстаўнік Народнага пасольства Беларусі, сустрэліся сёння з парламентарыямі і прадстаўнікамі МЗС і МУС Эстоніі.

На сустрэчы беларусы распавялі актуальную інфармацыю пра тое, што адбываецца ў краіне, палітычных зняволеных і ўвядзенне смяротнага пакарання за “замах на тэрарызм”, знішчэнне некамерцыйных арганізацый, антываенны рух офіса Святланы Ціханоўскай, дапамогу дыяспары ўкраінскім уцекачам і ВСУ.

Таксама тэмай на сустрэчы было абмеркаванне санкцыйнай палітыкі Эстоніі ў дачыненні да атрымання грамадзянамі Рэспублікі Беларусь працоўных віз і відаў на жыхарства ў Эстоніі.

Крыніца: Народная амбасада Беларусі ў Эстоніі