15 мая дэлегацыя Беларусі ўшанавала памяць вязняў на ўрачыстай цырымоніі вызвалення лагера Маўтхаўзен.

На цырымонію з нагоды 77-й гадавіны вызвалення канцлагера арганізатары не запрасілі прадстаўнікоў пасольства Беларусі ў Аўстрыі з прычыны саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі супраць Украіны.

Па запрашэнні арганізатараў дэлегацыю Беларусі прадстаўляў кіраўнік НАУ Павел Латушка, Народныя пасольствы Беларусі ў Аўстрыі і Славеніі, дыяспара.

Дэлегацыя Беларусі (так быў афіцыйна агучаны яе ўдзел) прайшла пад нацыянальным бел-чырвона-белым сьцягам і ўсклала вянок да помніка ахвярам канцлягеру.

Крынiца: Народныя амбасады Беларусі ў Аўстрыі і Славеніі