28 траўня, міністарка замежных спраў Нарвегіі Анікен Хюітфельд асабіста патэлефанавала Святлане Ціханоўскай і паведаміла ёй, што Міністэрства замежных спраў Нарвегіі будзе выкарыстоўваць назву Belarus замест Hviterussland («Белая Расія»).

Змена назвы адбываецца 29 траўня ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю.

– Я радая, што ў гэты дзень мы можам аб’явіць пра змену назвы і прадэманстраваць нашую салідарнасць з дэмакратычнымі сіламі ў Беларусі, – кажа міністарка замежных спраў Нарвегіі Анікен Хюітфельд.

Сёння Святлана Ціханоўская запрашае вас далучыцца да акцый і мерапрыемстваў, прысвечаных Беларусі!

Як вы можаце праявіць салідарнасць (і калі вы беларус, і калі не)?

Крыніца: Сьвятлана Ціханоўская