Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху:

#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

  • Цэнтр Беларускай Салідарнасці аказвае бясплатную дапамогу беларусам і ўкраінцам: юрыдычную, псіхалагічную і з пошукам часовага жылля. Падрабязнасці тут.
  • Фонд BYSOL перадаў 40 камплектаў формы і рыштунку ва Украіну. Prague Support Team і Kirill Jakimovič сфармавалі для фонду 40 «пражскіх камплектаў» з рыштункам, формай і абуткам.
  • Каардынатарка ініцыятывы Free Belarus Center Паліна Бродзік распавяла пра тое, як ініцыятыва дапамагае беларусам і ўкраінцам – ад пачатку вайны яны вывезлі з краіны больш за 3,5 тысячы чалавек.
  • Беларускі фонд медыцынскай салідарнасці, фемінісцкая ініцыятыва #дамаудобнаявбыту, і актывісткі стварылі кіраўніцтва для дапамогі жанчынам, якія пацярпелі ад гвалту падчас вайны, акупацыі, у турме. Спампаваць можна на ўкраінскай і рускай мовах.
  • Беларуская дыяспара ў розных краінах Еўропы падтрымлівае ўкраінцаў і выступае супраць вайны – у ЛонданеВільніБоне і іншых гарадах прайшлі масавыя акцыі. Брытанская дыяспара перадала два джыпы для батальёна Каліноўскага (на фота), беларус са Швецыі ахвяраваў батальёну Каліноўскага свой аўтамабіль, а народнае пасольства Беларусі ў Швецыі і таварыства Беларусы Швецыі арганізавалі тэрміновы збор на закупку кансерваў, пратэінавых батончыкаў і іншых неабходных рэчаў – за 3 дні было сабрана амаль 20000 шведскіх кронаў. Таксама беларусы Швецыі працуюць на складах выдачы гуманітарнай дапамогі украінцам.
  • Ініцыятыва ДАР сумесна з арганізацыяй Дапамога сабралі і адправілі пасылку з неабходнымі рэчамі беларусам-абаронцам Адэсы.
  • Сузаснавальнік PandaDoc Мікіта Мікадо стаў інвестарам платформы па рэлакацыі рускамоўных айцішнікаў і стартапаў.
  • Беларускія праваабаронцы збіраюць сродкі на VAC-сістэмы для ўкраінскіх бальніцаў. Гэтыя найноўшыя сістэмы дазваляюць загойваць раны, якія немагчыма зашыць. Дапамагчы ў зборы сродкаў можна па спасылцы.
  • Па выніках візіту Святланы Ціханоўскай Нідэрланды разгледзяць магчымасць перадаць дапамогу беларускім медыкам ва Украіне – спіс абсталявання і інструментаў складзены Фондам медыцынскай салідарнасці. Таксама Ціханоўская перадала спіс патрэбаў батальёну Каліноўскага: у асноўным гэта ахоўная амуніцыя, уніформа і наборы першай дапамогі.
  • Павел Латушка і каманда НАК правялі кансультацыі з міністрамі замежных справаў Швецыі, Польшчы, намеснікамі міністраў замежных справаў Чэхіі, Люксембурга, прадстаўнікамі МЗС Францыі, а таксама Вялікабрытаніі. Дыпламаты заявілі, што разглядаюць дзеянні рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны як саўдзел у агрэсіі, а прапановы рэжыму аб наладжванні дыялогу з ЕС разглядаюць у якасці фальшывых.
  • Валер Кавалеўскі з камандай паехаў ва Украіну, каб працаваць над пастаянным офісам дэмсілаў у Кіеве. Ва ўкраінскую сталіцу яны даставілі транспарт, рыштунак і гуманітарны груз для батальёна Каліноўскага.

#непадпарадкаванне

  • Мінскія партызаны выказваюць сваю нязгоду з вайной і салідарнасць з украінцамі.
  • Партызаны Касцюкоўкі (Гомельская вобласць) выйшлі на пікет.
  • Мінчане ў Чыжоўцы працягваюць распаўсюджваць улёткі і стыкеры.

#інфармацыйныфронт

  • Каталікі і праваслаўныя звярнуліся з антываеннымі зваротамі.
  • «Честные люди» распавялі, як настроіць для сваякоў кампутар так, каб усцерагчы іх ад прапаганды і забяспечыць доступ да сумленнай інфармацыі. Выйшаў новы выпуск «Белорусского вестника», у якім расказваецца пра вялізныя праблемы ў эканоміцы Беларусі з-за дзеянняў Лукашэнкі і якія перспектывы ў тых, хто ваюе за Расію. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат.

Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

#BelarusWithUkraine

Крыніца: Сьвятлана Ціханоўская