«Супрацьстаянне вайне ва Украіне і барацьба за дэмакратыю – гэта цяпер дзве мэты аднаго вялікага Руху. Мабілізацыя ўжо ідзе поўным ходам. Але калі трэба, каб я, узяўшы на сябе адказнасць нацыянальнага лідара, сказала гэта афіцыйна, то я кажу. Я абвяшчаю антываенную мабілізацыю.

У найбліжэйшы тыдзень усе нашыя дзеянні павінны прывесці да двух вынікаў:

  • Беларусаў перастаюць успрымаць як агрэсараў.
  • Беларускія вайскоўцы адмаўляюцца ўдзельнічаць у вайне ці адразу пераходзяць на бок украінцаў.

Прама цяпер мы павінны:

  • Першае. Працаваць з інфармацыйным фронтам, распаўсюджваць праўду і змагацца з прапагандай – каб перашкаджаць інфармацыйнай вайне, якую вядуць дыктатары.

– ByProsvet.
– СтопПрапаганда.
– Валанцёры Офіса Ціханоўскай.
– Ініцыятыва «Честные люди».

  • Другое. Мабілізаваць маці, каб перашкодзіць адпраўцы іх сыноў, братоў і мужоў ваяваць супраць украінцаў. Аказваць ціск на органы ўлады і ваенкаматы – патрабаваць інфармацыю пра месцазнаходжанне вашых мужчынаў і спынення адпраўкі на фронт.

– «Саюз маці».

  • Трэцяе. Рабіць усё, каб перашкаджаць рэжыму ваяваць. Праяўляць непадпарадкаванне, рыхтаваць забастоўку, выводзіць са строю тэхніку і запавольваць яе працу. Паралізаваць працу дзяржаўнай інфраструктуры, не шкодзячы здароўю і жыццям людзей.

– «Рабочы рух».
– План «Перамога».
– «Супраціў».
– «Кіберпартызаны».
– Кааліцыя пратэстных двароў.
– Фонд Медыцынскай салідарнасці.
– МенскРазам.
– Чат-бот «Рух большасці».

  • Чацвёртае. Узмацніць эканамічны супраціў. Забіраць уклады, пераводзіць у наяўныя рахункі, пазбаўляць рэжым грошай.

– Банкамат-абменнік-банк.

  • Пятае. Фармаваць беларускі корпус з добраахвотнікаў, якія гатовыя абараняць украінскія гарады, быць медыкамі ці лагістамі на баку Украіны.

– BYSOL – гуманітарны збор для дапамогі Украіне.
– Фонд «Краіна для жыцця» – дапамога рэлакантам у Польшчы.
– «Белы Легіён» – атрад беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Таксама фармаваннем і прыёмам заявак займаецца «Партызан».
– Free Belarus Centre – эвакуацыя, жыллё і медыкаменты.
– «Цэнтр Беларускай салідарнасці» – юрыдычныя кансультацыі.
– «Беларускі Маладзевы Хаб» – збор гум. дапамогі, перавозка і размяшчэнне людзей.
– FreeShop Partyzanka – дапамога рэчамі, прадуктамі харчавання, лекамі.
– Ініцыятыва ДАР – гуманітарная дапамога, дапамога з перавозкай і пошукам жылля.
– Партызанка – дапамога ў лагістыцы, гуманітарная і юрыдычная дапамога.
– helpukraine.center: склад у Польшчы на ​​мяжы з Украінай. Прымае медыкаменты, гуманітарную дапамогу, сухія пайкі.
– Чат для эвакуацыі з Украіны.
– Мапа пунктаў дапамогі.
– Сайт беларусаў для падтрымкі ўкраінскай арміі.
– Дапамога беларусаў на польска-ўкраінскай мяжы.
– Зборы, валанцёры – дапамога Украіне ад беларусаў Сопата.

Вось план. І ён спрацуе, калі кожны возьме на сябе адказнасць за яго выкананне».

Крыніца: Сьвятлана Ціханоўская