Сёння ў Жэневе Святлана Ціханоўская сустрэлася з дзяржсакратаркай Швейцарскай Канфедэрацыі Лівіяй Леў.

  • Дзяржсакратарка Леў паведаміла, што з сённяшняга дня Швейцарыя далучыцца да санкцый ЕС, у тым ліку супраць Лукашэнкі, ягонага атачэння, вайсковых чыноўнікаў, і падтрымае санкцыі супраць банкаў, звязаных з рэжымам.
  • Швейцарыя будзе фінансаваць міжнародную платформу па зборы доказаў злачынстваў рэжыму IAPB і падтрымліваць беларускіх праваабаронцаў.
  • Ціханоўская падзякавала Швейцарыі за дапамогу ў вызваленні палітзняволенай Наталлі Хершэ. Дзяржсакратарка паведаміла, што вызваленне Хершэ не мела ніякіх умоваў і важна працягваць патрабаваць вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі.
  • Нацыянальная лідарка Беларусі папрасіла Швейцарыю ўстрымацца ад уручэння даверчых граматаў Лукашэнку. Па словах дзяржсакратаркі, амбасадарка Швейцарыі не ўручала грамат.
  • Ціханоўская папрасіла Швейцарыю аказаць гуманітарную дапамогу беларусам і беларускім арганізацыям ва Украіне. Яны дамовіліся найбліжэйшым часам абмеркаваць гэтае пытанне на практычным узроўні.
  • Святлана Ціханоўская і Лівія Леў таксама абмеркавалі міжнародныя механізмы па прыцягненні вінаватых у злачынствах у Беларусі да адказнасці, у тым ліку праз міжнародныя суды і інструменты ўніверсальнай юрысдыкцыі.
Photos by the Office of the State Secretary of Switzerland

Крыніца: Сьвятлана Ціханоўская