«Незалежнасць – гэта калі ты бароніш сваю краіну. І для цябе гэта нават не подзвіг. А проста здаровая рэакцыя на злачынства. Бо іншага выбара няма і ня можа быць – калі знішчаюць твой родны дом. Карыстаюцца тваёй краінай, каб весці чужую вайну, карыстаюцца тваёй зямлёй, аэрадромамі, войскамі. Выбар для народа незалежнай краіны толькі адзін: прагнаць чужынцаў са сваіх гарадоў. Бо кожны ў краіне адчувае: гэта мая зямля.

Заўтра Дзень Волі. 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка – першая нацыянальная дзяржава, у якой быў бела-чырвона-белы сцяг, герб «Пагоня» і вокліч «Жыве Беларусь». Але, каб святкаваць гэты дзень далей – нам з вамі яшчэ трэба прайсці няпросты, пакручасты шлях, і мы пройдзем яго разам. Нам трэба:

  • Дабіцца вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі праз Антываенны Рух.
  • Пазбавіцца ад дыктатуры і вызваліць палітзняволеных.
  • Абраць на сумленных выбарах новую дэмакратычную ўладу.
  • І пераканацца, што яна будзе пераабраная ў законныя тэрміны.

І вось тады мы сустрэнем сапраўдны Дзень Волі і зробім яго нацыянальным святам сваёй незалежнасці».

Крыніца: Сьвятлана Ціханоўская