Лукашэнка публічна прызнаваўся ў здзяйсненні ваенных злачынстваў – Павел Латушка даў інтэрв’ю ўкраінскаму выданню НВ.

Інфармацыйны ўдар Расіі

Мы сутыкнуліся з вельмі сур’ёзным інфармацыйным ударам расейскіх СМІ на беларускае грамадства. Разам з тым, апошнім часам мы адзначаем вялікую запатрабаванасць у інфармацыі ад незалежных тэлеграм-каналаў, у сацыяльных сетках, якія вядуць незалежныя журналісты, дэмакратычныя структуры і палітыкі.

Беларусы супраць вайны

Нягледзячы на прапагандысцкую атаку стаўленне пераважнай большасці беларусаў, паводле звестак розных сацапытанняў яшчэ напярэдадні ўварвання Расеі, было супраць удзелу ў агрэсіі ў дачыненні да Украіны, супраць дзеянняў РФ. І гэтыя настроі захоўваюцца ў досыць вялікім памеры.

Салдаты тэрміновай службы ў арміі гатовыя скласці зброю

Сярод срочнікаў настрой ў большасці антываенны і ёсць гатоўнасць скласці зброю ў выпадку ўварвання на тэрыторыю Украіны.

Геапалітычная памылка ЕЗ у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі

Тут здзяйсняецца ў чарговы раз геапалітычная памылка: калі б у 2020 годзе, калі сотні тысяч беларусаў выходзілі на працягу шасці месяцаў на акцыі пратэсту ў Беларусі, Еўрапейскі Саюз увёў сістэмныя сектаральныя санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, пачаў рэальныя дзеянні па прыцягненні яго да крымінальнай адказнасці, сёння мы б бачылі ў Менску прэзідэнта Святлану Ціханоўскую або іншага дэмакратычна абранага лідара, які не дазволіў бы Расеі выкарыстоўваць Беларусь у якасці саюзніка ў агрэсіі супраць Украіны.

Лукашэнка прызнаўся ў здзяйсненні ваенных злачынстваў

Не сакрэт, што Пуцін і Лукашэнка разам спланавалі гэтую аперацыю, а Лукашэнка сам публічна прызнаваўся ў здзяйсненні ваенных злачынстваў.

Павел Латушка даў таксама інтэрв’ю украінскім тэлеканалах «UATVChannel», «Apostrophe TV»

Крыніца: НАУ