26 студзеня 2022 года ў Варшаве пад патранажам Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) і Офіса Ціханоўскай быў адкрыты Саюз беларускага бізнесу за мяжой.

На адкрыцці прысутнічалі кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі, а таксама чальцы эканамічнай каманды – Алесь Аляхновіч, Яўген Буры, Ірына Сазановіч, Караліна Саўка.

Саюз заснаваны бізнесменамі з беларускімі каранямі ў развіццё і дадатак да АВВА, каб:

– прадстаўляць інтарэсы бізнесу, які быў вымушаны рэлакавацца;

– ладзіць бізнес-сустрэчы і форумы, дапамагаць наладжваць сувязі з новымі міжнароднымі партнёрамі;

– дапамагаць кансультацыямі ў пытаннях вядзення бізнесу, арганізацыя бізнес-навучання.

Саюз будзе працаваць у цесным супрацоўніцтве з найбуйнейшым польскім бізнес-саюзам «Związek Przedsiębiorców i Pracodawców» (ZPP). Гэта дазволіць наладзіць эфектыўны дыялог з органамі дзяржаўнага кіравання Польшчы і Еўрасаюза, бо гэта першы крок у аб’яднанні беларускай бізнес-супольнасці з бізнес-супольнасцямі іншых краін.

Падаць заяўку на далучэнне да Саюза можна на сайце abbabusiness.org.

Звязацца з Саюзам можна:

Крыніца: Сьвятлана Ціханоўская