— Тэрыторыя Беларусі можа быць выкарыстана для агрэсіі супраць Украіны.

— Эвакуацыя дыпламатаў з Кіева — дрэнны знак, хоць можа быць і простай перастрахоўкай.

— Расейскія дыпламаты вылучаюць загадзя невыканальныя патрабаванні, каб правакаваць апанентаў.

— Вынікі перамоваў паміж Расеяй і Захадам. Ні адзін з бакоў не зацікаўлены ў бясконцай эскалацыі канфлікту, яго наступствы Расея ўжо адчула на сабе, адчуваюць іх і беларусы.

— Расейскія войскі у Беларусі – гэта акупацыя? Беларусь за апошнія паўтара года ператвараецца ў нефункцыянальную дзяржаву. Няздольнасць ажыццяўляць кантроль на межах, невыкананне нормаў міжнароднага права, адсутнасць легітымнасці – аб’ектыўна рэжым губляе рычагі кіравання краінай.

— Захад кансалідаваўся ў выніку канфлікту з Расеяй, аднак сам канфлікт хутчэй перашкаджае калектыўнаму пошуку развязання беларускага крызісу.

— Лукашэнка ўвесь час кажа аб вайне, каб ссоўваць ўвагу з сітуацыі ўнутры краіны. Так званы «рэферэндум» не выпадкова быў прызначаны на канец лютага: большую частку позвы сусветных СМІ цяпер займаюць вайсковыя вучэнні, а не праблематыка і наступствы «рэферэндуму»

— У 2022 рэжым будзе рабіць усё магчымае, каб не адкрываць ўчасткі для галасавання за мяжой, і калі яны ўсё-такі будуць адкрыты — скараціць яўку да мінімуму — адзначаў Уладзімір Астапенка яшчэ да заявы МЗС Беларусі.

Крыніца: НАУ