Народныя амбасады Беларусі рашуча асуджаюць заяву расійскіх улад прызнаць акупаваныя тэрыторыі ў Данецкай і Луганскай абласцях Украіны ў якасці незалежных дзяржаў. Гэтыя варожыя дзеянні з’яўляюцца сур’ёзным парушэннем абавязацельстваў па Мінскіх пагадненнях і Будапешцкім мемарандуме, а таксама норм міжнароднага права.
Народныя амбасады Беларусі асуджаюць прысутнасць расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі і патрабуюць іх неадкладнага вываду.
Народныя амбасады Беларусі пацвярджаюць сваю непахісную падтрымку незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і падтрымліваюць украінскі народ перад абліччам расійскай агрэсіі.
Слава Украіне! 💙💛
Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍