Польскі адвакат Томаш Віліньскі абвінавачвае “грамадзяніна Аляксандра Лукашэнку і яго саўдзельнікаў” (Церцеля, Карпянкова і іншых) у генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці. Заява накіравана пры падтрымцы праваабарончых арганізацый і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Яна змяшчае 160 старонак прававога абгрунтавання і 40.000 старонак дакументаў у дадатку.
Заява пададзена ад імя вялікай колькасці грамадзян Беларусі, у тым ліку ад імя Паўла Латушкі.
