Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) абнавіла рэйтынг удзельнікаў біржавых таргоў. Паведамляецца, што больш актыўна ў IV квартале 2021 года на біржы працавалі прадпрыемствы машынабудаўнічай галіны, дрэваапрацоўкі, агракамбінаты і будаўнічыя арганізацыі.

Асобна звяртае на сябе ўвагу рэйтынг дзелавой актыўнасці ў сегменце лесапрадукцыі, які ўзначалілі замежныя кампаніі, як у набыцці драўняных шчэпак, дзе лідарам стала польская AM&HP Sp. z o.o., так і ў імпарце піламатэрыялаў, якіх больш за ўсіх закупіла нямецкая Malag & Soltau GmbH.

Першая тройка сярод пакупнікоў беларускай дранкі ў 4-м кв. 2021 г.:

  1. AM&HP Sp. z o.o. (Польшча)
  2. MULTON Sp. z o.o. (Польшча)
  3. UAB Gretvita (Літва)

Першая тройка сярод пакупнікоў беларускіх піламатэрыялаў у 4-м кв. 2021 г.:

  1. Malag & Soltau GmbH (Германія)
  2. UAB Praslas (Літва)
  3. UAB Eurovesta (Літва)

Акрамя таго, варта згадаць і брытанскую Alchemie Overseas Limited — гэта адзіная замежная кампанія, якая ўвайшла ў рэйтынг прадаўцоў па секцыі прамысловых і спажывецкіх тавараў і заняла 3-е месца ў 4-м квартале 2021 года.

Польскія, літоўскія і нямецкія кампаніі больш актыўна за іншых куплялі беларускую лесапрадукцыю ў канцы 2021 года

Крыніца: MOTOLKO.help