17 студзеня дэпутаты Нацыянальнай Асамблеі Францыі адзіналічна прагаласавалі за рэзалюцыю па Беларусі, у якой заклікалі ўрад не прызнаваць легіцімнасьць рэжыма Лукашэнкі, да падтрымкі грамадскай супольнасці і дэмакратычных сілаў, а таксама заклікалі да стварэння групы па супрацы з беларускiм дэмакратычным рухам.
Што гэта азначае для будучыні беларуска французскіх адносінаў і як гэта выкрэсляе пазіцыю Францыі па Беларусі?
Прыняцце рэзалюцыі гэта вельмі добрая рэч для Беларусі, і для ўзаемаадносін з дэмакратычным рухам.
Па-першае, яна выражае пазіцыю Нацыянальнай асамблеі, то бок народу Французскай Рэспублікі, і прадстаўнікі іншых галінаў улады і іншых дзяржаўных інстытутаў (у тым ліку МЗС, а гэта значыць амбасады і прадстаўнікі ў міжнародных арганізацыях) будуць з гэтым лічыцца. Варта адзначыць, што за рэзалюцыю прагаласавалі ўсе вядучыя партыі Францыі, што паказвае еднасць французаў па гэтаму пытанню.
Па-другое, гэта трымае Беларусь на павестцы дня ў час, калі французскія медыя пра Беларусь амаль што ўжо забыліся, і нават міграцыйны крызіс ужо не асвячаецца ў медыя.
Па-трэцяе, і гэта асабліва важна: такім чынам выражаецца паслядоўнасць каштоўнаснай палітыкі ў адносінах да Беларусі. Францыя паказвае, што на парушэньні правоў чалавека, адсутнасьць дэмакратыі і прававой дзяржавы забывацца пакуль не збіраюцца. Напрыклад, больш не зможа паўтарыцца сітуацыя 2014-2015г калі на Захадзе “забыліся” аб рэпрэсіях, што адбываліся ў Беларусі ў 2010 г., і дазволілі Лукашэнка граць ролю “міратворца” ва Ўкраінска-Расейскім канфлікце.
Праца па стварэнню даследчай групы міжнароднага ўзроўню пачнецца, хутчэй за ўсё, ужо пасля прэзыдэнцкіх і парламенцкіх выбараў, то бок у чэрвені-ліпені.
Народная амбасада Беларусі ў Францыі і беларуская дыяспара будуць з увагай сачыць за працай па стварэнню гэтай групы, і асвятляць падрабязнасці ейнай працы ў нашых сац сетках і на сайце Народных Амбасадаў.
Поўны тэкст рэзалюцыю тут
Крынiца: Народная амбасада Беларусі ў Францыі