Прадстаўнік Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька завяршыў працоўны візіт у Малдову. Ён стаў першым прадстаўніком дэмсілаў, якога афіцыйна прымалі ў Парламенце Малдовы.

Вынікам сустрэчы ў Камітэце па міжнародных справах Парламента Малдовы стаў запуск працэсу стварэння дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь».

«Групе быць, і гэта галоўны вынік нашай сустрэчы ў Камітэце па міжнародных справах Парламента Малдовы. Магу сказаць, што ў Кішынёве ў нас ёсць надзейныя сябры і партнёры», – заявіў Анатоль Лябедзька.

Падпісвайцеся на тэлеграм-канал працы прадстаўніка Святланы Ціханоўскай па супрацоўніцтве з парламенцкай супольнасцю і пра тое, як вярнуць у Беларусь Парламент, які абіраецца: https://t.me/parlamentbel

Крыніца: Сьвятлана Ціханоўская