Пачалася шматбаковая сустрэча дэмакратычных сілаў Беларусі з кіраўніцтвам ЕС у асобе вярхоўнага прадстаўніка па знешняй палітыцы ЕС Жазэпа Барэля і прэзідэнта Еўрапейскай рады Шарля Мішэля.

Міжнародную супольнасць прадстаўляюць 12 міністраў замежных спраў: Аўстрыі, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Мальты, Польшчы, Румыніі, Славеніі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі.

Дэмакратычныя сілы прадстаўляюць лідарка Святлана Ціханоўская, кіраўнік НАК Павел Латушка, прадстаўнікі КР Таццяна Марыніч і Андрэй Ягораў, чалец каманды Віктара Бабарыкі Іван Краўцоў, прадстаўнікі медыя, бізнесу, праваабароны і дыяспар.

Ціханоўская адкрыла сустрэчу, расказаўшы пра тое, як медыя і бізнесы перабудоўваюць працу пасля рэлакацыі, як у Беларусі працуе самвыдат, ствараюцца грамадзянскія ініцыятывы і якая агульная стратэгія на абвешчаным «рэферэндуме».

Яна заклікала Еўропу пашырыць стратэгічную дапамогу – як План ЕС для дэмакратычнай Беларусіпрапрацаваць пытанне бязвізу і лібералізацыі імпарту паслуг з Беларусі. Таксама яна акрэсліла магчымы фармат удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве: «Сітуацыя мяняецца хутка, і наш поспех будзе вызначацца нашай смеласцю, цвёрдымі рашэннямі і гатоўнасцю дзейнічаць разам».

Следам за Святланай Ціханоўскай выступіць кожны прадстаўнік дэлегацыі дэмакратычных сілаў.

Крыніца: Сьвятлана Ціханоўская