10-12 снежня ў Берліне адбылася канферэнцыя “Еўрапейскі праваабарончы дыялог: як дапамагчы грамадзянскай супольнасці ў Расіі і Беларусі”. Канферэнцыя была арганізавана праваабарончымі арганізацыямі з Польшчы, Германіі, Беларусі і Расіі і стала пляцоўкай для абмеркавання ролі еўрапейскіх краін і міжнародных інстытутаў у абароне правоў чалавека, а таксама выпрацоўкі рэкамендацый грамадзянскай супольнасці ЕС.
Грамадскія дзеячы, палітыкі, даследчыкі, праваабаронцы абмеркавалі пытанні міжнароднай бяспекі і правоў чалавека, прыгнечанне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і Расіі, практычнае вымярэнне міжнароднай салідарнасці і ролю пра-дэмакратычных дыяспар у дыялогу з грамадзянскай супольнасцю. Сярод іншых спікерамі на канферэнцыі выступілі Валерый Кавалеўскі, кіраўнік кабінета Офіса Святланы Ціханоўскай; Аляксандра Мамаева, прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі, Аліна Коўшык, журналістка тэлеканала Белсат, а таксама беларускія праваабаронцы.
Спасылка на трансляцыю:
10.12. Ru — https://youtu.be/FP0USwGx2a8
11.12. Ru — https://youtu.be/QxUUzmCssmk

Крыніца: Народная амбасада Беларусі ў Славеніі