У сваім выступе кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення заклікаў кіраўніцтва краін ЕЗ праявіць палітычную волю і нагадаў, што пустуючае крэсла Беларусі на саміце Усходняга партнёрства належыць Беларускаму народу, чый голас быў скрадзены ў 2020 годзе.

Адной з галоўных тэм выступу была важнасць прызнання Лукашэнкі злачынцам і тэрарыстам. «Як бы вы назвалі суседа, які выкарыстоўвае хлусню і падрабляе дакументы, каб завалодаць тытулам, які прымяняе катаванні і гвалт, каб навязаць сваю ўладу, які можа ўзяць у закладнікі ўсю краіну або пасажыраў пралятаючага самалёта, які займаецца кантрабандай і гандлем людзьмі, развязвае гібрыдную агрэсію супраць ЕС?», — задаў пытанне Павел Латушка.

Былі агучаныя тры канкрэтныя інструменты стратэгіі дзеянняў у дачыненні да рэжымунепрызнанне Лукашэнкі і яго ўрада; прызнанне Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў адказнымі за злачынствы супраць чалавечнасці і акты міжнароднага тэрарызму, прызнанне Лукашэнкі кіраўніком тэрарыстычнага фармавання; выкарыстанне санкцый без выключэнняў як інструмент адказнасці рэжыму.

Павел Латушка акцэнтаваў увагу на тым, што непрызнанне Лукашэнкі – гэта дадатковая гарантыя незалежнасці Беларусі ў сувязі з ростам ціску з боку Расеі. Беларускі народ, а не узурпатар з’яўляецца гарантам незалежнасці краіны.

Таксама было адзначана, што плануемы рэжымам «рэферэндум» не можа быць прызнаны сусветнай супольнасцю, узурпатар ужо адкрыў лічыльнік новых палітвязняў і рэпрэсаваных у Беларусі, яшчэ не абвясціўшы плебісцыт.

«Час дзейнічаць!” — асноўны прынцып Паўла Латушкі і народнага антыкрызіснага ўпраўлення. «Час дзейнічаць!» — сёння гэта галоўны заклік, які прагучаў у ходзе сустрэчы высокага ўзроўню. Інакш многія беларусы ўжо ніколі не павераць у тое, што ў Еўропе кіруе закон, а не палітычная мэтазгоднасць і бязволле.

Нестандартная сітуацыя ў Беларусі патрабуе нестандартных інструментаў для яе вырашэння.

Крыніца: НАУ