У офісе НАУ адбылася сустрэча Паўла Латушкі і Уладзіміра Астапенкі з паслом Аўстрыі Андрэасам Штадлерам.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца ціску рэжыму Лукашэнкі на аўстрыйскі бізнэс у Беларусі, падтрымкі дзеячаў беларускай культуры, якія вымушана пакінулі краіну.

Павел Латушка пазначыў стратэгію НАУ, якая ўключае тры прыярытэтныя кірункі: непрызнанне, крымінальная адказнасць і санкцыйны ціск. Андрэас Штадлер адзначыў, што Аўстрыя, як і іншыя краіны ЕЗ, выразна разумее, што прызнанне Лукашэнкі прэзідэнтам немагчымае ні ў якой форме. Ён таксама адзначыў, што Аўстрыя не паддасца на шантаж дыктатара і будзе і надалей падтрымліваць дэмакратычныя каштоўнасці і правы чалавека.
У рамках сумесных дзеянняў па аказанні дапамогі рэпрэсаваным культурным работнікамі аўстрыйскі бок ініцыяваў правядзенне сумесна з Народным антыкрызісным ўпраўленнем пры падтрымцы Міністэрства культуры Польшчы Месяца беларускай культуры ў Варшаве ў першай палове 2022 года.

Акрамя таго, Павел Латушка давёў Андрэасу Штадлеру прынцыповую пазіцыю НАУ аб важнасці пазбегнуць легітымізацыі Лукашэнкі і яго ўрада з дапамогай магчымага прызначэння новага пасла Аўстрыі ў Беларусі.

Крыніца: НАУ