Стратэгія дэмакратычных сіл Беларусі на «рэферэндуме» Лукашэнкі.

Усіх нязгодных з беззаконнем, якое захліснула нашу краіну, мы заклікаем далучыцца да стратэгіі дзеянняў на «рэферэндуме», якую распрацавалі грамадзянскія ініцыятывы *Сумленныя людзіЗубр і платформа «Голас» пры ўдзеле офіса Святланы Ціханоўскай, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і Каардынацыйнага савета.

«Рэферэндум» запланаваны на пачатак 2022-га. Гэтае мерапрыемства — злачынства і падман, якое мы, грамадзяне Беларусі, ператворым у «вотум недаверу» Лукашэнку і яго атачэнню. Мы заклікаем прыходзіць на ўчасткі і зрабіць бюлетэнь несапраўдным. Гэта дзеянне азначае, што мы не згодныя з рэжымам Лукашэнкі і выступаем за ўсталяванне законнасці і стварэння ўмоў для правядзення сумленных выбараў.

Як зрабіць бюлетэнь несапраўдным?

  1. У дзень галасавання прыйсці на выбарчыя ўчасткі.
  2. Паставіць крыжыкі насупраць усіх прапанаваных у бюлетэні варыянтаў.
  3. Апусціць бюлетэнь у скрыню для галасавання.

Падрабязнасці вы знойдзеце ў відэа са Святланай Ціханоўскай, Паўлам Латушкам, Вольгай Кавальковай, Аленай Жываглод, Паўлам Ліберам і Паўлам Марынічам.

Што рабіць цяпер?

  • Падзяліцеся відэа з сябрамі і блізкімі.
  • Абмяркоўвайце, спрачайцеся і абменьвайцеся думкамі аб стратэгіі.

Таму што ніякая стратэгія не можа стаць паспяховай без прыкладання сіл, энергіі і розуму — і без І веры ў перамогу кожнага з нас. Кожнае меркаванне важна і кожны вопыт унікальны. І толькі злучыўшы нашы сілы мы можам атрымаць той вынік, якога мы дамагаемся.

Крыніца: НАУ