Чатырохдзённы візіт уключаў два дзясяткі працоўных сустрэчаў, інтэрв’ю і мерапрыемстваў. Падчас візіту Святлана Ціханоўская перадала прэзідэнту Германіі, асноўным партыям і прадстаўнікам будучага ўрада бачанне дэмсілаўпа выхадзе Беларусі з крызісу і праекты рэформ.

Вось як выглядаў расклад беларускай лідаркі ў гэтыя дні:

  • 9 лістапада

– Мітынг з беларусамі Германіі.
– Сустрэча з віцэ-канцлерам і верагодным будучым федэральным канцлерам Германіі Олафам Шольцам.
– Наведванне мерапрыемстваў Інстытута Пілецкага – выставы, прысвечанай Беларусі, і канцэрта «Вольнага хору».

  • 10 лістапада

– Інтэрв’ю выданням Tagesspiegel і Redaktionsnetzwerk Deutschland.
– Сустрэча з сустаршынёй партыі «Левыя» Жанін Віслер.
– Сустрэча са старшынём знешнепалітычнага камітэта бундэстага Нортбертам Ротганам (партыя ХДС).
– Сустрэча з прадстаўнікамі партыі «Зялёныя» – прэзідэнткай бундэстага Клаўдыяй Рот, кандыдаткай у канцлеры ад партыі Аналенай Бёрбак і сустаршынём партыі Робертам Хабекам.
– Сустрэча з генсакратаром партыі ХДС Паўлем Ціміякам.
– Сустрэча з прадстаўнікамі партыі СвДП – старшынёй камітэта бундэстага па правах чалавека Гідэ Енсэн і Аляксандрам Графам Ламбсдорфам.
– Выступ з лекцыяй імя Гельмута Шміта пра беларускі пратэстны рух і прыняла ўдзел у дыскусіі па тэме.
– Інтэрв’ю на адным з самых папулярных ток-шоу нямецкага ТБ maischberger.die woche на канале ARD.

  • 11 лістапада

– Наведванне пленарнага пасяджэння бундэстага, на якім абмяркоўвалася пытанне па Беларусі і мігранцкім крызісе.
– Сустрэча з прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.
– Удзел у круглым стале «Культура новай Беларусі» разам з пісьменнікамі Альгердам Бахарэвічам, Сашам Філіпенкам, Юліяй Цімафеевай і рэжысёрам Аляксеем Палуянам.
– Сустрэча з дэпутатамі СДПН, якія займаюцца пытаннямі міжнародных адносінаў у бундэстагу, і спікерам па пытаннях знешняй палітыкі партыі Нільсам Шмідам.
– Удзел у мерапрыемстве BMW Foundation.
– Інтэрв’ю для Deutsche Welle і Белсата.

  • 12 лістапада

– Сустрэча з дыпламатамі, арганізаваная пасольствам ЗША ў Берліне.
– Тэлефанаванне з еўракамісарам Оліверам Варгеліем па пытанні завозу бясплатных еўрапейскіх вакцынаў у Беларусь.

У выніку візіту Святлана Ціханоўская атрымала падтрымку ад усіх асноўных партый – СДПГ, ХДС, «Зялёныя», СвДП, «Левыя», якія складаюць большасць у Бундэстагу. Германія гатовая дапамагчы беларусам з вакцынамі, узмацніць санкцыі супраць рэжыму і павялічыць падтрымку СМІ і ініцыятывам.

Крыніца: Сьвятлана Ціханоўская