Перад пачаткам канферэнцыі высокага ўзроўня па Беларусі Святлану Ціханоўскую павіталі канцлер Аўстрыі Аляксандр Шалянберг, міністр замежных спраў Міхаэль Лінхарт, а таксама еўракамісар Олівер Варгелій.

Выступы спікераў коратка:

  • Абраная беларуская лідарка Святлана Ціханоўская

– Расказала гісторыі апошніх рэпрэсій у Беларусі, нагадала міжнародным партнёрам іх словы пра адзінства ў падтрымцы беларусаў.
– Паўтарыла пазіцыю дэмакратычных сілаў пра тое, што трэба працягваць ціск на рэжым, вызваліць усіх зняволеных па палітычных матывах і не рабіць ніякіх саступак нелегітымнаму рэжыму.
– Падкрэсліла, што дыялог можа пачацца толькі пасля вызвалення ўсіх невінаватых.

Поўны тэкст выступу Святланы Ціханоўскай на англійскай мове можна прачытаць тут.

  • Канцлер Аўстрыі Аляксандр Шалянберг

– Падкрэсліў, што сітуацыя ў Беларусі непрымальная: і крызіс правоў чалавека, і штучна створаны мігранцкі крызіс.
– Зазначыў, што Еўропа павінна паважаць барацьбу беларускага народа.

  • Еўракамісар Олівер Варгелій

– Заявіў, што будучыня Беларусі – прыярытэт для Еўропы.
– Еўропа павінна аказваць падтрымку ахвярам рэпрэсій, медыя, а таксама даць вакцыны для беларусаў.
– Ужо распрацаваны Усёабдымны план для дэмакратычнай Беларусі – 3 мільярды еўра для стабілізацыі эканомікі пасля будучага транзіту ўлады. Макраэканамічная дапамога будзе прадастаўленая для будучых рэформаў, прыватнага бізнесу, вяртання законнасці.

  • Міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас

– Назваў колькасць палітвязняў і распавёў пра катаванні над імі, і заявіў, што Лукашэнка адмаўляецца чуць народ.
– Крытычна выказаўся пра заяўлены рэферэндум і падкрэсліў, што ЕС працягвае працаваць над санкцыямі ў дачыненні да рэжыму: на мінулым тыдні быў прыняты базіс пятага пакета, куды ўвайшлі суддзі, пракуроры, службы бяспекі, якія маюць дачыненне да рэпрэсій.
– Нагадаў, што Еўропа і Германія падтрымліваюць запуск спраў па ўніверсальнай юрысдыкцыі, каб спыніць беззаконне.
– Заявіў, што на Саміце Усходняга партнёрства павінен прагучаць голас дэмакратычных сілаў Беларусі.

  • Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў

– Зазначыў, што беларусы заплацілі велізарную цану за сваю мару, загінулі людзі.
– Заявіў пра тое, што Еўропа і ЗША павінны быць адзіныя, а санкцыйны спіс – шырокім.
– Мы не вернемся ў статус-кво, які быў да выбараў 2020-га.

Крыніца: Сьвятлана Ціханоўская