«Беларусам у ЕЗ прасілі перадаць: «для Лукашэнкі no way back». Вынікі сустрэч Паўла Латушкі і Уладзіміра Астапенкі ў Бруселі

Кіраўнік НАУ Павел Латушка і адказны за шматбаковую дыпламатыю Уладзімір Астапенка правялі шэраг сустрэч у Бруселі.

Барт Гротхейс, еўрадэпутат ад Нідэрландаў: «галандцы — самыя высокія людзі на зямлі, па ўсёй бачнасці, саступаючы толькі беларускай апазіцыі, якую я вітаў сёння ў Еўрапарламенце. Яны таксама пераўзыходзяць нас па адвагі. Як і яны, ЕЗ павінен кінуць выклік рэжыму Лукашэнкі новымі і смелымі калектыўнымі контрмерамі»”

Дырк Шубель і Байба Аляксеюка-Таварес
Павел Латушка: «вельмі рады прадуктыўнай дыскусіі са спадарыняй Байбай Аляксеюка-Таварэс, членам кабінета Жазэпа барэля, і амбасадарам ЕС у Беларусі Дзіркам Шубелем аб рэалізацыі стратэгічных прапаноў дэмакратычных сіл Беларусі. Разам мы дасягнем нашых мэтаў»

Нікола Беер, віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента
Павел Латушка: «Мы ўдзячныя, што віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Нікола Беер цалкам падзяляе прававыя падыходы стратэгіі НАУ і дэмакратычных сіл для вырашэння крызісу ў Беларусі. Намаганні ЕЗ павінны быць больш настойлівымі».

Радаслаў Сікорскі, экс-міністр замежных спраў Польшчы, еўрадэпутат
Павел Латушка: «Мы вельмі рады, што ў нашай барацьбе за прызнанне рэжыму тэрарыстычным з’явіўся моцны саюзнік. Дзякуй, спадар міністр».

— Мы дакладна ідзем па шляху: непрызнанне Лукашэнкі і ягонага ўрада, прызнанне рэжыму тэрарыстычным, 5-ы пакет санкцый, які цяпер рыхтуецца. У бліжэйшы час чакаем прынцыповую жорсткую рэзалюцыю Еўрапарламента. Рэжым вінаваты ў гібрыднай вайне з ЕЗ і адкажа за незаконныя дзеянні. Актыўных саюзнікаў дэмсілаў Беларусі ў ЕЗ стала яшчэ больш. Лукашэнка і яго памагатыя дакладна не сядуць за таблічкай «Беларусь» на саміце «Усходняга партнёрства» ў Бруселі ў снежні. Беларусам у ЕЗ прасілі перадаць: «для Лукашэнкі no way back». Вяртання палітыкі ЕЗ у дачыненні да рэжыму ў сітуацыю да 2020 года не будзе#nbsp;— падсумаваў Павел Латушка.

Крыніца: НАУ