Яна пачала мітынг з хвіліны маўчання ў памяць пра загінулага Андрэя Зельцара, якога сёння пахавалі ў Мінску.

Ціханоўская: «На сустрэчы з прэзідэнтам Дудам, міністрамі і амбасадарамі іншых краін мы абмяркоўвалі, як узмацніць дапамогу беларусам і ініцыятывам унутры краіны, як дапамагчы журналістам і НДА выконваць сваю працу.

Ужо год мы знаходзім падтрымку Беларусі і трымаем яе ў міжнародным парадку – і гэта ваша заслуга. Я ведаю, колькі вы ўжо зрабілі, і хачу вам усім за гэта падзякаваць. Дзякуй «Рабочаму руху» і ByPol«Краіне для жыцця» і «Цэнтру беларускай салідарнасці»«Беларускаму моладзеваму хабу» і «Беларускаму дому», усім журналістам, якія працуюць з Польшчы.

Праз год зняволення нашых блізкіх, жыцця па-за домам, барацьбы за тое, каб вярнуць сабе дом, стомленасць дае пра сябе ведаць. Але ваша салідарнасць і адзінства прывядуць нас да перамогі, працягвайце ціснуць на рэжым. Крок за крокам мы прыйдзем да свабоднай Беларусі».

Крыніца: Сьвятлана Ціханоўская