Сення ў Эстонскім Доме ў Стакгольме было асабліва ўтульна і неверагодна цепла ад атмасферы кахання і радасці! Таму, што Беларуская Народная Амбасада афіцыйна зарэгістравала першы шлюб паміж беларускімі грамадзянамі💕

Гэта стала магчыма дзякуючы супрацоўніцтву Народнай Амбасады і Беларусаў Швецыі з мясцовымі ўладамі. Такім чынам, яны сталі першымі ў сьвеце, хто даў магчымасць беларусам паза межамі Беларусі зарэгістраваць шлюб на роднай мове.

Быць першай парай хвалююча і ганарова. Падтрымаць і павіншаваць маладзенаў вырашыў кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Ўпраўлення Павел Латушка. Свае віншаванне ен даслаў дыгітальна і яно стала часткай шлюбнай цырымоніі. Падзея такога маштабу не засталася без увагі і зацікавіла незалежны тэлевізійны канал Белсат, карэспандэнты якого завіталі, каб на свае вочы пабачыць бел-чырвона-белае вяселле