Звяртаемся да беларускай дыяспары па ўсім свеце: вы можаце дапамагчы дамагчыся афіцыйнага непрызнання Лукашэнкі і яго ўрада!

Беларуская дыяспара — гэта пятая ўлада, якая ўжо не раз даказала ўсяму свету: нават у адрыве ад роднай краіны беларусы не здадуцца і працягнуць барацьбу за свабоду Беларусі і яе народа ад дыктатуры Лукашэнкі.

Уплыў дыяспары на сусветную палітыку ў дачыненні да рэжыму сёння беспрэцэдэнтны. І зараз мы павінны максымізаваць яго — каб дамагчыся афіцыйнага непрызнання дыктатара і яго ўрада на міжнародным узроўні.

І тым самым — змясціць яго ў рэальную палітычную і эканамічную ізаляцыю, адрэзаць яму доступ да рэсурсаў міжнародных фінансавых інстытутаў і паскорыць працэс прызнання рэжыму тэрарыстычным.

Да чаго мы заклікаем?

1) выходзіце на пікеты ў МЗС вашых краін і паклічце іх афіцыйна заявіць аб непрызнанні дыктатара і яго ўрада.

2) падчас пікетаў – уладкуйце збор подпісаў пад адпаведным зваротам і перадайце гэтыя подпісы ў МЗС вашай краіны. Праз дэпутатаў або самастойна-галоўнае, каб наш голас быў пачуты.
Гатовы тэкст звароту ўжо ёсць у петыцыі актывісткі Машы Забары.
У якасці адрасата ўкажыце МЗС вашай краіны.

3) для каардынацыі, кансультацый і арганізацыйнай падтрымкі пікетаў — звяжыцеся з намі праз чат-бот @NAUsupport.

Разам мы справімся! Учора, 26 верасня, беларусы Варшавы ўжо выйшлі на пікет па зборы подпісаў за афіцыйнае непрызнанне Лукашэнкі і ягонага ўрада. Дзякуй вам, гэта важны крок да агульнага дасягненню мэты.


*Усе падрабязнасці аб непрызнанні і яго наступствы для рэжыму — у Паўла Латушкі відэа:

Крыніца: НАУ