– Францыя выступіла з ініцыятывай Маскоўскага механізму АБСЕ.

– Французскі амбасадар у Беларусі не ўручыў даверчыя лісты Лукашэнку.

– Эмануэль Макрон шматразова заклікаў да дыялогу ў Беларусі, выступаў з асуджэннем рэжыму Лукашэнкі і публічным запрашэннем Ціханоўскай на саміт G7. 

– Эмануэль Макрон быў адным з першых, хто сустрэўся з Ціханоўскай.

– Падчас размовы з Меркель і Пуціным Макрон узняў пытанне вырашэння крызісу ў Беларусі.

– МЗС Францыі заклікала да справядлівага расследавання захопу самалёта Ryanair, смерці Віталя Шышова і Рамана Бандарэнкі, асудзіла рэпрэсіі супраць TUT.by, БАЖ, Belsat, Вясны, спробы захапіць спартсменку Крысціну Ціманоўскую, выгнання брытанскіх дыпламатаў з Беларусі. 

– Францыя падтрымала санкцыі супраць рэжыму і падтрымае новыя – за рэпрэсіі і міграцыйны крызіс. Таксама Францыя будзе ставіць беларускае пытанне на парадак дня падчас свайго старшынства ў Еўрасаюзе з 1 студзеня 2022.

– Сёння, ў другі дзень візіту ў Францыю, Ціханоўская ўжо сустрэлася з дэпутатам парламента П’ерам-Аляксандрам Англадам, старшынёй камісіі па міжнародных справах Жанам-Луі Бурланжам, кіраўніком канферэнцыі прэзідэнтаў універсітэтаў Мануэлем Тунонам дэ Лара, дала інтэрв’ю Die Ziet, Radio France, France 24 і RTL. FR. Усе гэтыя сустрэчы і інтэрв’ю дапамагаюць дасягнуць новых дзеянняў з боку Францыі.

Крыніца: Святлана Ціханоўская