Кіраўнік НАУ Павел Латушка і адказны за шматбаковую дыпламатыю Уладзімір Астапенка ў рамках рабочага візіту ў Брусель правялі сустрэчу з Эйманам Гілмарам, спецыяльным прадстаўніком ЕС па правах чалавека.

Эйман Гілмар лічыць сваёй галоўнай задачай трымаць у прыярытэце пытанне Беларусі ў міжнародным парадку дня і пастаянна падымаць тэму палітвязняў і катаванняў у дачыненні да беларусаў на ўсіх форумах ААН, ЕС і іншых міжнародных пляцовак.

Таксама палітык выступае за далейшыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі ў сувязі з бесперапыннымі рэпрэсіямі.

Асобна на сустрэчы абмеркавалі пытанне стварэння міжнародна-прававых механізмаў прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і прадстаўнікоў рэжыму за масавыя парушэнні правоў чалавека. У тым ліку казалі пра тое, каб разгледзець магчымасць выкарыстання інструментаў Міжнароднага суда ad hoc па Беларусі.

Крыніца: НАУ